- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іван Шамякін нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940 г.). У 1940-1945 гг. у Савецкай Арміі – камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У час Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі і вершамі.
У 1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950 г.). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - намеснік старшыні, з 1966 г. - сакратар, з 1968 г. - другі сакратар, з 1971 г. - першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гг. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1980 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1963 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985 гг.) і СССР (1980-1989 гг.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985 гг.). Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1947 г.
Герой Сацыялістычнай Працы (1981 г.). Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
Народны пісьменнік БССР (1972 г.). Аўтар шматлікіх раманаў, апавяданняў, аповесцяў і твораў. Аўтар сцэнарыяў тэлеспектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968 г.), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982 г.).
Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Мінску. У гонар пісьменьніка названая адна з вуліц Мінска.
Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч Плаўнік (23 красавіка 1886, в. Пасадзец (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — 3 лістапада 1941, каля Уральска, Казахская ССР) — беларускі паэт і празаік, мовазнаўца. Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і. Бацька яго Хаім (Яфім) быў арандатарам, а зімой працаваў... Болей »
Цягнулася бясконцая студзеньская ноч, ніводнае акно яшчэ не свяцілася ў дамах насупраць. А Марына была ўжо на нагах, збірала мужа ў далёкую паездку. Тавар упакавалі, можа, тыдзень таму назад у дзве вялікія торбы, чырвоную i сінюю. Яна выкладвала з халадзільніка на стол харч — усе запасы, што збірала... Болей »
У яе балела калена. Не першы раз. Яшчэ колькі гадоў назад знаёмы хірург, без малога яе равеснік, гумарыст, тэатрал, выпівака, весела сказаў: «У вас, Аляксандра Паўлаўна, панская хвароба — падагра». Пры ранейшых болях яна ўспамінала, што «хвароба — панская», i ставілася да яе з гумарам, скептычна, як... Болей »
Дзень быў незвычайны, не з-за надвор'я, не з-за сямейнага свята — з-за палітычнай падзеі. Колькі яе, палітыкі, у час усеагульнага развалу! Нават пры ідэалагічным дыктаце камуністаў тэлебачанне, радыё, прэса не был i гэтак палітызаваны, як у гады «дэмакратыі». I людзям гэта абрыдла. Вольга часта абурана... Болей »
У душы згаджаўся, што, як заўсёды, Вольга мела рацыю: не хочацца яму званіць. Нікому. Зрэдку прымушае сябе. I амаль кожнай размовай з калегамі расчараваны, як, між іншым, i сустрэчамі на паседжаннях рады, секцыі. Пра літаратуру гавораць творцы толькі ў сувязі з тым, як яна корміць. Невялікую групку яна... Болей »
З ліп асыпалася апошняе лісце. Над гмахамі дамоў плылі цяжкія, як магільныя пліты, ірваныя хмары дзіўнага колеру — свіндовыя i чорна-сінія, у разводах, праз якія час ад часу, на кароткі міг, прабіваліся бледныя праменні. Ад хмар гэтых людзям рабілася трывожна i змрочна — яны пазіралі ў неба, не чакаючы... Болей »
У новую кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны ў апошнія два гады — у наш складаны i супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння i эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі i вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў... Болей »
Раман «Злая зорка» пра чарнобыльскую катастрофу У цэнтры вобраз старшыні райвыканкома Уладзміра Пыльчанкі на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям'і. Малодшы сын Глеб - інжынер атамнай станцыі, старэйшы Барыс - афіцэр лётчык, у гэты час другі раз пасылаецца ў Афганістан... Болей »
Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка... Болей »