be

Швед Віктар

Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Książka i wiedza”.

Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання. Сябра Саюзу Польскіх Літаратараў.

Беларускія вершы Віктар Швед пачаў пісаць яшчэ ў школе, у 1940 г., тады ж удзельнічаў з імі ў алімпіядзе дзіцячай творчасці. Друкавацца пачаў у 1957 г. на старонках штотыднёвіка „Ніва”, затым — у літаратурных альманахах, „Беларускіх календарах”. Выдаў зборнікі вершаў „Жыццёвыя сцежкі” (1967), „Дзяцінства прыстань” (1975), „Дружба” (1976), „Мая зялёная Зубровія” (1990), „Вясёлка” (1991) і інш. Адрасаваны яны пераважна юнаму чытачу. Выхаваны на традыцыях беларускай класічнай літаратуры, Віктар Швед працягвае іх на Беласточчыне: паэтызуе паўсядзённы побыт селяніна, повязь дзіцячых адчуванняў з гарманічным светам прыроды.

Віктар Швед унёс істотны ўклад ва ўзаемадзеянне літаратур. Ён перакладаў беларускія, рускія і ўкраінскія вершы на польскую мову, а польскія — на беларускую.

Беластоцкі паэт Ян Леоньчук ва ўступе да „Wierszy wybranych” напісаў: „... gnany tęsknotą życia wciąż powraca poeta do krainy dzieciństwa, oddalając się od progu rodzinnego - powraca ten pejzaż, sadowi się w nim wspomnieniami, nostalgiczną nutą ubarwia poetyckie wersy, gra w nim młodość. Znając wartość języka domowego, nie eksperymentował, nie łamał frazy, «nie unowocześniał» swego poetyckiego głosu. Po prostu trwał w nim i — z nim...”.

паводле „Кантакты і Дыялёгі” ды Радыё Беласток

Памёр Віктар Швед 22 кастрычніка 2020 года ў Беластоку.

Швед Віктар. Выданьні

Выбраныя вершы
epub mobi fb2 pdf

Выбраныя вершы


Швед Віктар

Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне?... Болей »

Вершы Натальцы
pdf html epub mobi fb2

Вершы Натальцы


Швед Віктар

У рукі Чытачоў трапляе чарговы зборнік вершаў Віктара Шведа адрасаваны дзіцячаму атрымальніку. Выхаваліся на іх ужо два пакаленні польскіх беларусаў. Творы гэтага аўтара становяць асноўны канон рыфмаваных літаратурных чытанняў у школах, у якіх навучаецца беларуская мова. Належыць таксама да жалезнага... Болей »

Wiersze wybrane
pdf epub mobi fb2

Wiersze wybrane


Szwed Wiktor

Выбраныя вершы беларускага паэта Беласточчыны Віктара Шведа – не штодзённае выданне. Віктар Швед піша, у асноўным, на беларускай мове, гэты ж зборнік – вершы на польскай мове. Сабраныя ў зборніку творы перакладзены з беларускай як самім аўтарам, так і польскім паэтам Янам Лявончукам. Творы Віктара Шведа... Болей »

Вясёлка
pdf epub mobi fb2

Вясёлка

Дачушцы Натальцы прысвячаю
Швед Віктар

Віктар Швед – адзіны паэт пражываючы ў Польшчы, які пастаянна піша для дзяцей на беларускай мове. На кніжку „Вясёлка” склаліся разнародныя па сваім змесце і форме вершы, напісаныя на працягу многіх гадоў. Сведчаць яны аб шырокіх творчых магчымасцях Віктара Шведа ў галіне паэзіі для дзяцей, увасабляючай... Болей »

Родны схоў
html pdf epub mobi fb2

Родны схоў


Швед Віктар

Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім... Болей »

Мая зялёная Зубровія
pdf

Мая зялёная Зубровія

Вершы
Швед Віктар

У другой палове пяцідзесятых гадоў адначасова з Беларускім грамадска-культурным таварыствам (БГКТ), друкаваным органам якога стала „Ніва”, у Народнай Польшчы ўзнік і беларускі літаратурны рух, які паступова (а да якога далучыліся і мастакі) аформіўся як Беларускае літаратурна-мастацкае аб’яднанне „Белавежа”.... Болей »

Дружба
html epub mobi fb2

Дружба


Швед Віктар

Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім... Болей »

Дзяцінства прыстань
epub mobi fb2 pdf

Дзяцінства прыстань


Швед Віктар

Калі ў 1967 годзе паявіўся зборнік паэзіі Віктара Шведа „Жыццёвыя сцежкі” літаратурныя крытыкі менш ці больш прыхільна ацанілі творы мала яшчэ тады вядомага паэта, нягледзячы на тое, што яго вершы многа раней паяўляліся на старонках тыднёвіка „Ніва”. У кніжным выданні творы Віктара Шведа набралі аднак... Болей »

Насустрач жыццю

Насустрач жыццю

Хрэстаматыя для VIII класа
Баршчэўскі Аляксандар, Швед Віктар

"Братцы мiлыя, дзецi Зямлi-маткi маей! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамi пагаварыць трохi аб нашай долi-нядолi, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самi, да i не адны мы, а ўсе людзi цёмныя "мужыцкай" завуць, а завецца яна "беларускай". (Багушэвіч Ф.)... Болей »

Жыццёвыя сцежкі
html pdf epub mobi fb2

Жыццёвыя сцежкі


Швед Віктар

Маё паяўленне ў вясковай хаце 23 сакавіка 1925 года чакаў не ласкавы лёс. Белы свет я ўбачыў не адразу, пасля нараджэння, а толькі чатырохгадовым хлапчуком. Вочы мае ў маленстве заатакавала грозная трахома, і я пастаянна прабываў у цемры нізкай дзедавай хаты з шчыльна завешанымі дзяружкамі акенцамі.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org