be

Навіны

Лета працягваецца. Фестываль «Пікнік Letucień» у Кракаве аб’явіў сваю праграму

2025-07-18 22:05

Лета працягваецца. Фестываль «Пікнік Letucień» у Кракаве аб’явіў сваю праграму На мінулым тыдні адгудзеў на Беласточчыне фестываль абуджаных TUTAKA, а ўжо 26 ліпеня ў Кракаве адбудзецца Пікнік Letucień — летні фэст беларускай культуры.Тры музычныя сцэны, кірмаш, дзіцячая пляцоўка, фудкорт, псіхалагічная дапамога, літаратурныя сустрэчы, кампус палітычнай навукі, дыскусіі, лекцыі... Болей »

Выданне інвентара езуіцкага калегіума ў Мінску выклалі ў вольны доступ

2025-07-18 18:00

Выданне інвентара езуіцкага калегіума ў Мінску выклалі ў вольны доступ Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні выклаў у вольны доступ выданне інвентара езуіцкага калегіума ў Мінску складзенага пасля роспуску Таварыства Ісуса на мяжы 1773 і 1774 гадоў, піша тэлеграм-канал «De fakto. Беларуская навука».Гэты рукапіс, які ў цяперашні час захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы... Болей »

Знакамітая кніга для дзяцей упершыню выйшла па-беларуску

2025-07-18 17:05

Знакамітая кніга для дзяцей упершыню выйшла па-беларуску Выдавецтва «Папуры» выдала класічную аповесць для дзяцей — «Таямнічы сад» аўтарства Фрэнсіс Элізы Ходжсан Бёрнет (Frances Eliza Hodgson Burnett, 1849–1924). Кнігу пераклала на беларускую мову Алена Пятровіч.За мастацкае афармленне адказвала мастачка Лізавета Лянкевіч.У «Таямнічым садзе» апавядаецца пра... Болей »

Валерый Астрынскі: шчырасць, эмпатыя, давер — у гэтым уся мая ідэя

2025-07-18 10:05

Валерый Астрынскі: шчырасць, эмпатыя, давер — у гэтым уся мая ідэя У эфіры Еўрарадыё — адзін з арганізатараў беларускага кэмпу на фэсце Burning Man, прадпрымальнік Валерый Астрынскі.Мы як нацыя і як этнас сёння ізноў апынуліся ў сітуацыі, у якую мы траплялі ўжо не аднойчы — неабходнасць перажыць чарговую навалу, выжыць у ёй і захавацца. І ў гэтай гістарычнай сітуацыі... Болей »

Сёлетняя PRADMOVA пройдзе ў чатырох еўрапейскіх гарадах

2025-07-17 22:19

Сёлетняя PRADMOVA пройдзе ў чатырох еўрапейскіх гарадах Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» сёлета пройдзе ў чатырох еўрапейскіх гарадах: Вільні, Празе, Познані і Варшаве. Арганізатары запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел асоб і ініцыятывы, што працуюць з беларускай літаратурай і культурай.Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA — гэта незалежная культурная... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org