- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Музыка і перакладчык Раман Абрамчук чытае ўрывак з апавядання рэпрэсаванага празаіка Максіма Гарэцкага “Усебеларукі з’езд 1917-га года”. Максім Гарэцкі (1893-1938) — адзін з галоўных празаікаў Беларусі першай траціны XX стагоддзя. Як і ўсе нашаніўцы — чалавек разнабаковых талентаў, аўтар апавяданняў... Болей »
Уладзіслаў Галубок (1882-1937) нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Унук паўстанца 1863 года. У Менску ім былі напісаныя першыя апавяданні (выдадзеныя ў Пецярбурзе), тут жа нямала працаваў ён, ствараючы беларускамоўнае асяроддзе, у тым ліку бываў у Таварыстве помачы ахвярам вайны, клубе «Беларуская хатка».... Болей »
Спявачка Валерыя Суравіцкая (LEAR) чытае верш рэпрэсаванага паэта Валерыя Маракова «Дзяўчыне». Валеры Маракоў (1909-1937), паэт і перакладчык. Надзея маладой паэзіі 1920-х: пачаў пісаць у 14, у 17 гадоў ужо аўтар першага зборніка вершаў, на якую абрынуўся вал рэцэнзій. Пралетарская крытыка патрабавала... Болей »
Музыка і лідар гурта «НагУаль» Леанід Паўлёнак чытае верш рэпрэсаванага паэта Уладзіміра Жылкі "Палімсэст". Уладзімір Жылка (1900-1933) — адзіны, напэўна, сапраўдны неакласік у беларускай літаратуры. Узгадаваны ў часы рэвалюцыйных віхураў, сведка падзеяў партыйнай барацьбы і нацыянальна-вызваленчага... Болей »
Музыка Дзяніс Шматко чытае ўрывак з верша рэпрэсаванага паэта Алеся Дудара «Пасеклі Край наш». Алесь Дудар (сапр. Алесь Дайлідовіч) (1904-1937) — паэт, перакладчык, крытык. Адзін з арганізатараў «Маладняка», найбуйнейшага літаратурнага аб’яднання 1920-х гадоў. Сябра літаб’яднання «Полымя». У 1929-м за... Болей »
Ігнат Дварчанін (1895-1937). Настаўнічае ў вясковых школах, трапляе на Заходні фронт І сусветнай і ўдзельнічае ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці — ён сябра партыі Беларуская сацылістычная грамада, дэлегат Усебеларускага з’езду. У 1918 працуе ў Маскве, спрыяе ўзнікненню Савецкай Беларусі. Потым пераязджае... Болей »
Паэтка і перакладчыца Ганна Комар чытае ўрывак «Пакой № 223» з «Савецкай інквізіцыі» беларускага драматурга Францішка Аляхновіча. Францішак Аляхновіч (9.03.1883-3.03.1944) — беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст і празаік. Бунтоўная творчая натура і, мабыць, самы знакаміты сярод палітычных... Болей »
Музыка і мастак Андрусь Такінданг чытае верш рэпрэсаванага паэта-футурыста Паўлюка Шукайлы "Ветру". Паўлюк Шукайла (1904-1939) – адзін з самых эпатажных паэтаў 1920-х. Магчыма, адзіны стопрацэнтны футурыст Беларусі. У Слуцку арганізаваў філію «Маладняка», быў рэдактарам акруговай газеты. У Расонах працаваў... Болей »
Вацлаў Ластоўскі (1883-1938) — палітык, пісьменнік, кнігазнаўца, этнолаг, гісторык. Аўтар першай «Кароткай гісторыі Беларусі» (1910), першай «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі» (1926), рэдактар часопіса «Крывіч» і зборніка «Вянок» Максіма Багдановіча. Сакратар рэдакцыі «Нашай Нівы», кіраўнік «Беларускай... Болей »
Беларускі паэт Дзмітрый Строцаў чытае верш рэпрэсаванага паэта Майсея Кульбака "Гонят плоты" (пераклад з ідыша Сямёна Ліпкіна). Майсей Кульбак (20.03.1896 — 29.10.1937) — паэт, празаік, драматург, перакладчык. Пісаў на ідышы. Нарадзіўся ў Смаргоні, вучыўся ў Валожынскім ешыбоце (1909—1914). Быў настаўнікам... Болей »