- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не ведаю, што там цяпер, ужо за мяжою, але пры Савецкім Саюзе там быў Дом творчасці пісьменнікаў. Ён размяшчаўся ў вялікім мураваным доме, які некалі, відаць, належаў мясцоваму багацею. Рэвалюцыя канфіскавала тую прыватную ўласнасць, і ў будынку стварылі Дом творчасці. Ён стаяў у парку, на адным з крутых... Болей »
Іван Каляда ішоў па вуліцы Фрунзэ ўніз, да плошчы Перамогі. У руках яго была торбачка, у якой ляжаў кашалёк. У кашальку — дзвесце тысяч, якія дала жонка, выпраўляючы па куплю. — Пахадзі па праспекце, кажуць, там у супермаркетах прадукты дзешавейшыя. А можа, лепш схадзі на Камароўку, — падумаўшы, сказала... Болей »
Лес кончыўся, за ім ляжала поле густога высокага жыта, цераз жыта да вёскі, што стаяла ў лагчыне і віднелася адсюль стрэхамі хат і гумнаў, вяла сцежка, зарослая абапал падарожнікам. Вечаровае сонца залівала наваколле жоўтым святлом, яно клалася на жытняе поле, на стрэхі вёскі, на поплаў, які раскінуўся... Болей »
Мне часта сняцца сны. Адны і тыя ж. Ад гэтых сноў я прачынаюся і потым доўга не магу заснуць. Я ляжу, пазіраю ў цемнату, слухаю глухую цішыню ночы і думаю. Успамінаю. Ці так было тады, як мне цяпер сніцца? Я ляжу і ўспамінаю. А потым ужо не ведаю, што мне саснілася, а што я сам успомніў. Мне хочацца... Болей »
Мінаў першы тыдзень шчасця. Ён праляцеў, як адзін дзень, а можа, як адна гадзіна, як адзін гарачы міг. Канечне, шчасцем было і тое, ранейшае, калі вочы ў вочы, рукі ў рукі заставаліся яны толькі ўдваіх у вялікім, бязмежным свеце, калі больш нікога і нідзе не існавала, калі толькі яны ды пошум ветру ў... Болей »
Стаяла зіма сорак трэцяга года. Пасля невялікай адлігі ўдарыў мароз, і гарадскія руіны, друз укрыла калючая белая шэрань. У ясным сінім небе жоўтым кругам свяціла халоднае сонца, пазіраючы ў правалы вокнаў і дзвярэй, што зеўралі ў закураных ацалелых сценах. Горад быў падобны на растрэсены мурашнік, у... Болей »
Турысты збіраліся ў вестыбюлі гасцініцы — на дзевяць гадзін быў назначаны выезд у горад, і два сінія аўтобусы з вялікімі вокнамі, з белымі чахламі на крэслах ужо стаялі напагатове каля пад’езда. Было без дзесяці дзевяць, больш акуратныя падарожнікі ўжо сышлі ўніз з сваіх нумароў, другія яшчэ збіраліся... Болей »
Дзень быў гарачы і парны, аж не хапала чым дыхаць, неба зацягвала смуга, мусіць, збіралася на дождж. А ён быў вельмі патрэбны, бо зямля на градах у гародчыках, што былі тут скрозь, каля кожнага дома, зусім высахла. Пажаўцеў гурочнік, рудзелі, толькі завязаўшыся, памідоры, не раслі, скручваўся ліст на... Болей »
У 1951 годзе я скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і падала заяву аб залічэнні ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР. Мяне прынялі. 1 я адчула сябе, як кацяня, якое кінулі ў раку. Калі хочаш не патануць, то грабі лапкамі, можа, навучышся плаваць. Кандыдацкі мінімум па... Болей »
Яна нікому не сказала, ад каго нарадзіла свайго хлопчыка, нават мацеры. Было і было, не яна першая, не яна апошняя. Калі атрымала дэкрэтны адпачынак, паехала ў вёску, да бацькоў. Маці адразу ўбачыла, што з дачкою, а бацька доўга не здагадваўся, ледзь не да таго часу, пакуль прыйшла пара радзіць. (фрагмент)... Болей »