be

Кнігі

Мільярд удараў
pdf

Мільярд удараў

аповесці, апавяданні, п’еса
Станкевіч Юры

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказу Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юры Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць... Болей »

Вянок Свабоды
pdf

Вянок Свабоды

На 20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды»

Бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук прэзэнтуе 90 выданьняў Беларускай службы РСЭ/РС, якія пабачылі сьвет у 2002–2022 гг., уключна з прадмовамі.... Болей »

Дзевяноста пяты
epub pdf

Дзевяноста пяты


Навумчык Сяргей

У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэфэрэндум, які зьліквідаваў статус нацыянальных сымбаляў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі, а прэзыдэнту адчыніў дзьверы да неабмежаванай улады. У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Франака Вячоркі, Сяргея Грыца, Лявона Дзейкі, Марыі Жылінскай... Болей »

Дзевяноста трэці
epub pdf

Дзевяноста трэці


Навумчык Сяргей

У пятым томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя... Болей »

Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі
epub pdf

Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі

Гістарычна-філязофскае эсэ
Абламейка Сяргей

Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў... Болей »

Невядомы Менск
epub pdf

Невядомы Менск

гісторыя зьнікненьня
Абламейка Сяргей

Ніводнага артыкулу, ніводнай манаграфіі, ніводнай навукова-папулярнай кнігі не напісалі раней беларускія гісторыкі пра разбурэньне Старога гораду — аднаго з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менску. Паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII–XIX стагодзьдзяў, што... Болей »

Сімка-серафімка
mp3

Сімка-серафімка


Казько Віктар

Хто ён? Сімка ці Серафімка? Хлопчык ці дзяўчынка? Выданы перад карнікамі за дзяўчынку аднавяскоўцамі, каб не быць знішчаны разам з мужчынамі, ён рос у акупацыю сярод кабет. І па вайне, як дзяўчынка, трапіў у дзіцячы дом. Дзе яму адкрылася новае пра сябе. Гэта аповесць не пра гэндэрныя праблемы. Гэта... Болей »

Яблыкі
pdf

Яблыкі

апавяданні
Латышкевіч Маргарыта

У гэтым зборніку прадстаўленыя апавяданні і нарысы маладой беларускай пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч. Розныя па танальнасці, ад пранізліва-кранальных да адкрыта гумарыстычных і сатырычных, яны ўсе аб’яднаныя ў досыць цэласны цыкл назіранняў за жыццём. Творы аднародныя і стылёва: аўтар акцэнтуе ўвагу... Болей »

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара
pdf epub

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара

раман прыгодніцкі і фантасмагарычны
Рублеўская Людміла

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. І вось... Болей »

Горад, смерць. Прана не пісьменнікам

Горад, смерць. Прана не пісьменнікам


Заміроўская Таццяна

У першым выданні падкасту «Адкуль бяруцца кнігі» Таццяна Заміроўская распавядае, як прыдумляе апавяданні ў фонавым рэжыме мозга, калі этычна браць чужую гісторыю і як мігрэнь ды Джон Ленан дапамаглі ёй напісаць раман. ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org