- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як карнавал дэмакратыі ў 1994 ператварыўся ў хаўтуры. У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары. Казачны час ляціць хутка – прынцэса была ўжо самастойнай, мела сваё войска і скарбніцу, суседзі запрашалі ў госьці і прысылалі паслоў, ёй... Болей »
У 1992-м, першым поўным годзе незалежнасьці, Беларусь мусіла выбіраць паміж невядомай дэмакратычнай будучыняй і знаёмай савецкай стабільнасьцю. Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў. У кнізе скарыстаныя... Болей »
Кніга прысьвечаная падзеям 1991 году, удзельнікам якіх давялося быць аўтару — масавым вулічным пратэстам, парлямэнцкай працы Апазыцыі БНФ, абвяшчэньню незалежнасьці Беларусі і першым крокам у будаўніцтве новай дзяржавы. У кнізе скарыстаныя фотаздымкі Ўладзімера Кармілкіна, а таксама Ларысы Зайцавай... Болей »
Першая публікацыя хайку Адама Глобуса адбылася ў далёкім 1983 годзе ў часопісе «Бярозка», з таго часу ягоныя вершы з сямнаццаці складоў друкаваліся ў розных краінах і на розных мовах, нават на радзіме хайку – у Японіі – яны з’яўляліся ў часопісах і альманахах. За сорак гадоў працы ў жанры хайку Адам... Болей »
Балады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.... Болей »
«Пакуль ляціць страла» – сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрніках і ва ўнівэрсытэтах. Дасьціпна, глыбока, дакладна – раз за разам страла дасягае мэты.... Болей »
Героямі ўсіх дваццаці апавяданняў, змешчаных у зборніку, з’яўляюцца падлеткі, якія стаяць на парозе дарослага жыцця. Пры гэтым у бальшыні твораў дзея разгортваецца за часамі дзяцінства і маладосці аўтара. І хаця гэта мастацкая проза, апавяданні можна назваць дакументальнымі сведчаннямі прамінулай эпохі.... Болей »
Міхась Лынькоў (1899–1975) — народны пісьменнік Беларусі. У кнігу ўключана ўсё самае значнае з яго творчай спадчыны — апавяданні, дзе найбольш ярка праявіўся талент пісьменніка, аповесці, нарысы, лісты да розных асоб. Шэсцьдзясят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Перакладчык шчыра ўдзячны Марыне Шодзе, а таксама Юрасю Бушлякову, Міколу Раманоўскаму, Валянціну Акудовічу, Адаму Паморскаму, Лявону Баршчэўскаму, Уладзімеру Арлову, Галіне Сініле, Сяргею Карчыцкаму, Марыі Мартысевіч, Антону Францішку Брылю, Ганне Янкуце, Кацярыне Маціеўскай, Юлі Цімафеевай, Антону... Болей »
Кніга “Камізэлька для месяца” — і пэўнае падсумаванне, і працяг шляху паэта, які запомніўся чытачам адметнай вобразнасцю, яскрава-нацыянальнай метафорыкай, пазбаўленай мудрагельства філасафічнасцю. “Паэтычнае мысленне Міхася Скоблы цэласнае, у ім не разарваныя зямля і неба, жыццё і смерць, карані і вецце;... Болей »