be

Кнігі

Каляндар 2008
pdf

Каляндар 2008

беларускія мясціны ў свеце

Ад укладальнікаў У розныя часы і па розных прычынах выязджалі беларусы з Бацькаўшчыны: хто шукаў лепшай долі, хто ўцякаў ад палітычнага націску, хто імкнуўся да прыгодаў і новых уражанняў. Сяліліся ў розных краінах на Захадзе і Усходзе. Звесткі аб беларусах можна знайсці і ў Аўстраліі, і ў Аргенціне... Болей »

Варыянтнасць фразеалагізмаў
pdf

Варыянтнасць фразеалагізмаў

у сучаснай беларускай літаратурнай мове
Хлусевіч Ірына

У манаграфіі ўпершыню на вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова разглядаюцца варыянты фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове, вызначаюцца прычыны іх узнікнення і існавання. Адрасуецца студэнтам філалагічных спецыяльнасцей ВНУ, настаўнікам беларускай мовы і ўсім, хто цікавіцца фразеалогіяй.... Болей »

Беларуская мова (прафесійная лексіка)
pdf

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

у сінтаксічным і стылістычным аспектах
Маршэўская Валянціна

Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексі-ка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах» з’яўляецца другой часткай вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум» (Гродна, 2000). Створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праг-рама... Болей »

Сучасная беларуская літаратурная мова
pdf

Сучасная беларуская літаратурная мова

дапаможнік
Лепешаў Іван

Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы ўжытак... Болей »

Крыжовы Шлях
pdf

Крыжовы Шлях


Беларускае хрысьціянства заўсёды знаходзілася на мяжы Ўсходняй і Заходняй традыцый, узбагачаючыся малітоўнымі практыкамі абодзьвух абрадаў. Сынтэза беларускага праваслаўнага абраду пачалася яшчэ ад Х – ХІ ст.ст. Служба “Крыжовага шляху” ёсьць адной з запазычаных з Заходняй традыцыі і творча пераробленай... Болей »

Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя
pdf

Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя

дапаможнік
Петрушкевіч Ала

Змест кнігі склалі літаратуразнаўчыя даследаванні: артыкулы, эсэ пра надзвычай плённы перыяд развіцця нашага прыгожага пісьменства – пачатак ХХст. – час Адраджэння беларускай культуры, літаратуры. У цэнтры ўвагі аўтара – творчасць Я. Купалы, А. Пашкевіч, М. Багдановіча, Я. Коласа, З. Бядулі і іншых... Болей »

Чытаньня адкрыцьця Сьвятога Апостала Яна Багаслова ў час Вялікага Посту ў алітургійныя дні
pdf

Чытаньня адкрыцьця Сьвятога Апостала Яна Багаслова ў час Вялікага Посту ў алітургійныя дні


З Адкрыцьця сьв. Яна чытаньня (1:1-8) Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаць рабам Сваім, што мае быць неўзабаве. І Ён паказаў, паслаўшы яго праз Свайго анёла рабу Свайму Яну, які сьведчыў пра слова Божае і сьведчаньне Ісуса Хрыста, і што сам бачыў. Дабрашчасны, хто чытае і слухае словы... Болей »

Вялікапосная Трыёдзь, том 2 (пакутны тыдзень)
pdf

Вялікапосная Трыёдзь, том 2 (пакутны тыдзень)

(у скароце)

Хрыстос, праўдзівы Бог наш, дзеля нас і дзеля нашага выратаваньня упакорыўшы Сябе і ў нашу галечу апрануўшыся, і добраахвотна пакуты перацярпеўшы, і сьмерць спазнаўшы, і ў труну пакладзены Хрыстос, праўдзівы Бог наш, па малітвах Усячыстай Сваёй Маці, сьвятых слаўных і усяхвальных Апосталаў, сьвятога... Болей »

Сярэбраны яздок
pdf

Сярэбраны яздок

аповесць, апавяданні, замалёўкі, гумарэскі
Яновіч Сакрат

Як толькі перастаў я поўзаць малечаю па хаце i пачаў хадзіць, памятаю акно. Яно вабіла мяне святлом i таемнымі гукамі. Даставаўся я да яго з бядою, але неадступна. Ужо прадчуваў i нават разумеў, што свет не канчаецца ў сенях, i аднекуль заходзяць да нас людзі, цёткі з дарункамі цукеркаў. Мне вельмі хацелася... Болей »

Навучальны гурток: ад тэорыі да практыкі
pdf

Навучальны гурток: ад тэорыі да практыкі

Метадычны дапаможнік

Дадзены метадычны дапаможнік прадстаўляе сінтэз шведскага і беларускага досведу правядзення навучальных гурткоў у Беларусі. Змешчаны тут матэрыял прызначан для лідэраў навучальных гурткоў, сябраў НДА, сацыяльных педагогаў, настаўнікаў, а таксама для тых, хто цікавіцца і працуе ў сферы нефармальнай адукацыі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org