be

Кнігі

Gniazda słów - słowa gniazd
pdf

Gniazda słów - słowa gniazd

Białostocczyzna - Grodzieńszczyzna Antologia poezji

Kiedy Karol Wojtyła pisał poemat „Myśląc Ojczyzna...”, w polu Jego refleksji pozostawała, jak wiadomo, Polska. Kiedy się jednak ów poemat czyta, zwłaszcza mając w pamięci niestrudzone pielgrzymki Jana Pawła II do wszystkich ludów Ziemi, dostrzega się uniwersalność tych prawd: jak ta o „strumieniu mowy... Болей »

Я не падману
html

Я не падману

Вершы, песні, балады
Высоцкі Уладзімір

Цікавае пытаньне: што можа прымусіць чалавека на пятым дзясятку свайго жыцьця заняцца справай, якой ён дагэтуль ніколі не займаўся? У маім выпадку гэтаму паспрыялі дзьве віны: віна перад роднай мовай і віна перад Уладзімірам Высоцкім. Сваю настаўніцкую дзейнасьць я пачынаў у беларускай школе, выкладаючы... Болей »

Англа-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў
pdf doc zip

Англа-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў

па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі
Бусел Мікола

Слоўнік зьмяшчае каля 2800 рэестравых словаў, разам з састаўнымі тэрмінамі ў слоўніку каля 5 000 тэрмінаў, што найчасьцей сустракаюцца ў навуковым англійскім і амерыканскім тэксце. Таксама ёсьць невялікая колькасьць назваў простых прылад і кампутарных тэрмінаў. Граматычныя паметы ў слоўніку адсутнічаюць:... Болей »

Беларуска-англійскі слоўнік для школьнікаў
pdf doc zip

Беларуска-англійскі слоўнік для школьнікаў

на 5.000 словаў
Бусел Мікола

Гэты слоўнік мае на мэце дапамагчы школьніку перадаць беларускую думку па-англійску. Майстэрства перакладу патрабуе добрых ведаў абедзьвух моваў, досьведу і рэгулярнага практыкавання. Гэта вельмі асабістае майстэрства Слоўнічак складзены проста, але мае адну адметнасць. У беларускіх словах усюды праз... Болей »

Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад Дзядзькі Міколы
pdf doc zip

Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад Дзядзькі Міколы


Бусел Мікола

Мой юны сябар, слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар... Болей »

Матэматычны фальклор
pdf

Матэматычны фальклор

Пачатковыя матэматычныя ўяўленні і навыкі сродкамі народнай педагогікі
Лозка Алесь

У сваім дапаможніку Алесь Лозка ўпершыню прадстаўляе матэрыял не толькі для выхаваўчых мэтаў, але і для вучэбнай дзейнасці, у прыватнасці, для заняткаў па развіцці інтарэса ў дзяцей да матэматыкі. У дапамогу педагогу прапануюцца блізкія і натуральныя ў дзіцячым асяроддзі традыцыйныя сродкі народнай педагогікі... Болей »

Руска-беларускі фізічны слоўнік
pdf

Руска-беларускі фізічны слоўнік


Самайлюкевіч Уладзімір, Пазняк Уладзімір, Сабалеўскі Аляксандр

Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі, тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі. Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і настаўнікаў... Болей »

Цалкам зразумелая трыганаметрыя
pdf

Цалкам зразумелая трыганаметрыя

Навучальны дапаможнік для старшакласнікаў
Булавацкі Міхась

Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў... Болей »

Інавацыйныя методыкі ў беларускай школе
pdf

Інавацыйныя методыкі ў беларускай школе

зборнік артыкудаў настаўнікаў

Мэта праграмы „Настаўнік. Школа. Грамадства” вельмі простая: зрабіць беларускую адукацыю сучаснай, прэстыжнай, канкурэнтназдольнай. Сучаснасць школы немагчыма ўявіць без прагрэсіўных методык, дэмакратычных адносінаў і еўрапейскай арыентацыі. Праца ў межах праграмы пачалася ў 1999 годзе з высвятлення... Болей »

Cупраца настаўнікаў і бацькоў у выхаванні і навучанні
pdf

Cупраца настаўнікаў і бацькоў у выхаванні і навучанні

Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці

Школа ёсць, ці прынамсі мусіць быць, месцам, дзе фармуецца асабовасць чалавека, у тым ліку і як грамадзяніна, гатовага браць на сябе адказнасць за сваё асяроддзе. Гэтае фармаванне асабовасці рэалізуецца ў межах, вызначаных праграмай адукацыйных дзеянняў, але яшчэ ў большай ступені ў спосабах наладжвання... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org