be

Кнігі

Вяшчун славы і волі

Вяшчун славы і волі

Уладзіслаў Сыракомля
Мархель Уладзімер

У займальнай форме раскрываюцца драматычныя старонкі жыццяпісу Уладзіслава Сыракомлі (1823-1862), аднаго з самых папулярных і любімых паэтаў Беларусі ў мінулым, асвятляецца яго творчы шлях, які адлюстраваў паваротныя моманты ў грамадска-культурным жыцці роднага краю. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »

За вольнасць нашу і вашу

За вольнасць нашу і вашу

Тадэвуш Касцюшка
Юхо Язэп

У папулярнай форме апавядаецца пра нашага земляка Т.Касцюшку, выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельніка вайны пазночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва, чалавека, які быў у цэнтры палітычных падзей таго... Болей »

Вялікае мастацтва артылерыі

Вялікае мастацтва артылерыі

Казімір Семяновіч
Бельскі Аляксандр, Ткачоў Міхась

У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім... Болей »

Памяць

Памяць

Гісторыка-дакументальная хроніка Зэльвенскага раёна

У кнізе асвятляецца гісторыя Зэльвеншчыны ад старажытнасці да нашых дзён. У хроніку ўключаны гістарычныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра цікавыя падзеі, што адбываліся тут, пра знакамітых людзей, якія былі звязаны з гэтым кутком Прынямоння. Выкарыстаны шматлікія дакументы і матэрыялы з архіўных... Болей »

Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)


Грыгор'еў Міхась

У кнізе разглядаюцца некаторыя аспекты вайсковай справы ВКЛ апошняй чвэрці ХVIII стагоддзя. Асаблівая ўвага надаецца гістарычным рэканструкцыям вайсковага абмундуравання таго часу. Уведзеныя першы раз у навуковы ўжытак узоры абмундуравання, графічныя рэканструкцыі зброі і рэдкія гістарычныя звесткі робяць... Болей »

Міхаіл Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме
pdf

Міхаіл Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме


Цеханавецкі Анджэй

Міхаіл Казімір Агінскі (1730-1800) – гетман Вялікага княства Літоўскага, вядомы мецэнат, кампазітар, мастак, паэт. Свае маёнткі Слонім і Целяханы ён ператварыў у „сядзібы музаў”, вядомыя ва ўсёй Еўропе, але забытыя ў Беларусі. Гэты прагал запаўняе кніга Анджэя Цеханавецкага, нашчадка беларускіх княжацкіх... Болей »

Шляхам гадоў

Шляхам гадоў

Гісторыка-літаратурны зборнік

Сярод матэрыялаў новага гісторыка-літаратурнага зборніка – успаміны беларускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячоў аб дні абвяшчэння БССР, старонкі публіцыстычнай спадчыны Б.Тарашкевіча; у раздзеле «Эпісталярная спадчына» - лісты Янкі купалы, Ул.Караткевіча, Ф.Багушэвіча; унікальныя матэрыялы са збораў... Болей »

Шляхам гадоў

Шляхам гадоў

Гісторыка-літаратурны зборнік

У чацвёртым выпуску гістарычна-літаратурнага зборніка чытач пазнаёміцца з пісьмамі У.Жылкі і нямецкага славіста Р.Абхіта да вядомага грамадска-культурнага дзеяча А.Луцкевіча, пагартае старонкі „Мемуараў” Я.-Х.Паска, заглыбіцца ў творчую спадчыну Кірыла Тураўскага. Вялікую цікавасць выклічуць дзённікі... Болей »

Творы

Творы

Апавяданні, казкі, артыкулы
Лёсік Язэп

У кнізе сабраны літаратурныя і публіцыстычныя творы таленавітага пісьменніка, вядомага дзеяча беларускага адраджэння Язэпа Лёсіка (1883-1940), жыццё якога трагічна абарвалася ў гады сталіншчыны.... Болей »

Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы (1945-1990-е гг.)

Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы (1945-1990-е гг.)


Шадурский Виктор

У манаграфіі даследуюцца культурныя сувязі Беларусі з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы ў другой палове XX стагоддзя. Аўтар аналізуе ўплыў дзяржаўнай палітыкі на развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, раскрывае асноўныя кірункі і формы замежных кантактаў, ролю ў іх дзяржаўных і грамадскіх... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org