- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга змяшчае ўспаміны дваццаці сямі гродзенцаў пра перыяд 1930-1940 гг., а таксама фотаздымкі з іх сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Героі распавядаюць гісторыі свайго дзяцінства і юнацтва, апісваюць падзеі пры зменах улады і штодзённае жыццё гараджан. Польскія назвы ў кнізе пададзены згодна... Болей »
Багра – новая кніга паэзіі Юркі Голуба, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, згуртавала ў сабе творы, пакліканыя жыццём. Вершы абгрунтаваны пранізлівай думкай, насычаны адмысловай метафарай, выкананы выразным і дакладным радком майстра з адметным почыркам і светапоглядам. Паэма “Заснежаны... Болей »
Кніга змяшчае ўспаміны шаснаццаці жыхароў Гродна пра перыяд 1930-1940 гг., а таксама фотаздымкі з іх сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Героі распа-вядаюць гісторыі свайго дзяцінства і юнацтва, апісваюць падзеі пры зменах улады і штодзённае жыццё гараджан. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »
На свеце ёсць месца, адкуль пачынаюцца ўсе шляхі і дарогі Сусвету. Той, хто валодае Ключом ад яго, можа абудзіць даўно паснулыя сцежкі ці назаўжды закрыць шлях да шчасця. Джым выяўляе ў сябе здольнасць кіраваць дарогамі, а ў свайго сябра – дар бачыць смерць. Яны выпадкова даведваюцца, што непрыемнасці... Болей »
У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэтая казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго радасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні... Болей »
Знішчаць агрыяў — справа гонару для ларбарэйцаў. Напаўзабыты сёння лозунг ведаў ці не кожны ў Ларборы. Не толькі ведаў, але і выконваў. І цяпер праклятага адгалінавання здольных няма. Іх знішчылі сотні гадоў таму, і нават сама думка, што Дэркус даверыў разгадку Сакрума нашчадку агрыяў, успрымаецца як... Болей »
З аднаго боку — містычны Край, а з другога – Бязмежнае мора. Праз што церпяць пакаранне жыхары Ларбора, апынуўшыся ў ізаляцыі? Чаму краіна, якая належала здольным, цяпер у руках бездараў-захопнікаў і пачварных пронгаў? Навошта варагуюць навучэнцы дзвюх школ, у якіх дзеці здольных спасцігаюць баявое майстэрства... Болей »
Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, – новая кніжка вершаў Веры Бурлак.... Болей »
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага... Болей »
«Прыгоды Пінокіа» — адна з самых вядомых у свеце гісторый для дзяцей, якую пераклалі на дзясяткі моў і чытаюць на розных кантынентах. Аўтар твора — журналіст Карла Ларэнціні, больш вядомы нам пад псеўданімам «Карла Калодзі». Аповед пачынаецца словамі: «Жыў-быў…» — толькі далей гаворка ідзе не пра караля... Болей »