be

Кнігі

Хронікі БІНіМу
pdf

Хронікі БІНіМу

Гісторыя Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў дакументах, лістах і ўспамінах
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні... Болей »

Па другі бок мяжы
pdf

Па другі бок мяжы


Раткевіч Аляксандр

У гэтай кнізе апісваецца гісторыя, невядомая шырокаму колу грамадства, Лагойшчыны і Вілейшчыны. Падзеі, якія адбываліся ў нашых мясцінах, ніколі не ўключаліся ў школьную праграму навучання. Не публікаваліся ў сродках масавай інфармацыі, таму што ўтрымліваюць не вельмі прыемныя гістарычныя звесткі, якія... Болей »

Праз смерць i пакуты
pdf

Праз смерць i пакуты


Раткевіч Аляксандр

Другая сусветная вайна для мяне вельмі балючая тэма. І пагэтаму ў чарговы раз хочацца нагадаць нашым нашчадкам, што вайна — гэта не толькі ўзнагароды, ордэны, медалі ды зоркі герояў, а яшчэ шматмільённыя чалавечыя страты, вайна – гэта зруйнаваныя гарады і мястэчкі, холад і голад, нявінна пралітая кроў... Болей »

Параненыя мары
pdf epub

Параненыя мары

Пе\'са, апавяданні, мініяцюры
Крэйдзіч Анатоль

Зборнік складаецца з празаічных твораў гістарычнай п'есы «Палескі Напалеон», арыгінальных апавяданняў, а таксама з кароткіх мініяцюр аўтара пра людзей са складанымі лёсамі. Анатоль Крэйдзіч спрабуе знайсці адказ на пытанне: для чаго жыве чалавек на гэтым белым свеце. На добры толк, назву «Палескі Напалеон»... Болей »

Права на ўсмешку
pdf epub

Права на ўсмешку

Апавяданні
Крэйдзіч Анатоль

Ужо сваімі першымі апавяданнямі, якія былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць”, Анатоль Крэйдзіч звярнуў на сябе ўвагу чытача. Малады празаік піша аб тым, што яму баліць, што хвалюе, што добра ведае. А ведае ён перш за ўсё вясковае жыццё, бо i сам жыве ў палескай глыбінцы з дзяцінства, працуючы журналлістам... Болей »

Плакун-трава
pdf epub

Плакун-трава

Вершы, пародыі
Кудласевіч Анатоль

Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка. Першая кніга вершаў. Рэдка хто здагадваецца, колькі надзей і асцярогаў звязвае з ёю аўтар. Упершыню... Болей »

Байкі
pdf

Байкі


Крапіва Кандрат

Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч; інш. псеўд. Астапчук, М. Доўгі; 22.02(05.03).1896, в. Нізок Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. – 07.01.1991, Мінск; пахаваны на Усходніх могілках), драматург, паэт, празаік, вучоны, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік... Болей »

Новая зямля
mp3

Новая зямля


Колас Якуб

Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана... Болей »

Беларускія летапісы і хронікі
djvu pdf

Беларускія летапісы і хронікі

Пер. са старажытнарускай, старабеларус. і польск.

Кніга ўваскрашае падзеі нашай даўніны. Упершыню ў перакладзе на беларускую мову выдаюцца «Хроніка Быхаўца», «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх», Баркулабаўская хроніка, Віцебскі летапіс, Магілеўская хроніка Сурты і Трубніцкага, а таксама фрагменты «Аповесці мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскага летапісу.... Болей »

Лісты да хома саветыкуса

Лісты да хома саветыкуса

Выбраныя тэксты 1991-2002
Астраўцоў Сяргей

Газэта, як вядома, жыве адзін дзень. Аднак назіраньні аўтара над рэчаіснасьцю, яе асэнсаваньне, асабістыя высновы робяць публікацыі адметным дакумэнтам часу. У тэкстах С. Астраўцова адлюстраваны дзеі краіны ад часу атрыманьня незалежнасьці да апошніх дзён. Адметнасьць кнігі ў тым, што агульнабеларускія... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org