- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая кніга — пра выбітнага славіста і беларусазнаўцу, кіраўніцу катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і катэдры беларускай культуры Ўнівэрсытэту ў Беластоку, першага амбасадара Польшчы ў Беларусі прафэсара Эльжбету Смулкову, якая вывучае і пашырае беларускую мову і культуру ў Польшчы... Болей »
„Паляванне на Любаву” Галіны Багданавай — інтымная хроніка часоў міжвер’я, дзеянне якой адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі, калі кожны змушаны быў вызначаць для сябе і веру, і свае паводзіны, але галоўным заставаўся галоўны Божы дар — Любоў і Каханне. Гэта сцвярджае сваім пазачасавым існаваннем... Болей »
Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях. Творам Анатоля Вярцінскага ўласцівыя высокі грамадзянскі пафас, лірычная шчырасць, аналітычнасць... Болей »
Чалец Саюза Беларускай Моладзі, адзін з заснавальнікаў і старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Мікола Ганько (1924-1999) пражыў складанае і багатае ў падзеі жыццё. Менавіта яму прысвечана кніга ўспамінаў “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька”, напісаная яго жонкай. У кнізе апрача... Болей »
Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка... Болей »
Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на... Болей »
У кнізе "Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930-1960-я гг.)", што з'яшляецца 17-й у серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", размешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы... Болей »
Цяпер, пэўна, няма такой краіны ў свеце, дзе б не жылі і не працавалі беларусы. Эмігранты часцей за ўсё свядома робяць выбар на карысць той ці іншай краіны. У Беларусі ў пэўны перыяд гісторыі найбольш таленавітыя проста вымушаны былі ўцякаць за межы Бацькаўшыны. З’зджалі, ратуючы сябе, сваё жыццё, жыццё... Болей »
У 162-старонкавае выданне, укладзенае Алесем Камоцкім і надрукаванае сталічным выдавецтвам "Медысонт", увайшлі вершасказы Барадуліна, аздобленыя здымкамі амерыканскага дыпламата і фотамастака Джона Кунстадтэра, якія ён зрабіў у 2006—2009 гадах у вёсках беларускага Палесся. Дырэктар музея Алена Мацевасян... Болей »
Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны “ сумленьем Беларусі”, які праз сваю грамадзкую і жыццёвую паставу, безкампрамісна сьведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узьнікла адчуваньне асірацэласьці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленьняў беларусаў.... Болей »