be

Кнігі

Дзяльба кабанчыка

Дзяльба кабанчыка

Выбранае
Карамазаў Віктар

Свет рамана «Пушча», які ўвайшоў у выбраныя творы,— прырода. А героі — леснікі, егеры, паляўнічыя. Жыццё ў лесе, у лясной вёсачцы аказваецца не такім спакойным, як здаецца напачатку. Тут існуюць канфлікты паміж каханнем і здрадаю, сумленнем і душэўнаю слепатой. Героі твора жывуць не толькі ў свеце сваіх... Болей »

Дзень Барыса і Глеба

Дзень Барыса і Глеба

Аповесць і апавяданні
Карамазаў Віктар

У кнігу ўвайшлі аповесць, якая дала назву зборніку, і апавяданні, напісаныя ў апошні час. Творы прысвечаны нашым сучаснікам. Па-рознаму склаўся лёс герояў В. Карамазава, у іх розныя прафесіі, розны ўзрост, але ўсе яны імкнуцца пакінуць добры след на зямлі.... Болей »

Гудок далёкага поезда

Гудок далёкага поезда

Аповесці, апавяданні
Капусцін Аляксандр

У кнігу ўвайшлі аповесці «Скажу праўду» і «Зорка засвеціцца ярчэй» — аб самаахвярнай барацьбе супрацоўнікаў нашай міліцыі са злачынцамі і правапарушальнікамі, аб высокай выхаваўчай місіі праваахоўных органаў, а таксама лепшыя апавяданні аўтара.... Болей »

Скажу праўду

Скажу праўду

Аповесць і апавяданні
Капусцін Аляксандр

Аповесць «Скажу праўду» — пра работнікаў міліцыі. Галоўны яе герой — малады лейтэнант міліцыі Бутоўкін — упершыню вядзе расследаванне крымінальнай справы. У працэсе расследавання злачынства Бутоўкін знаёміцца з рознымі людзьмі, цяжка, але ўпарта шукае ісціну. Апавяданні празаіка прысвечаны пытанням выхавання... Болей »

Два дні ў лютым

Два дні ў лютым

Аповесць і апавяданні
Капыловіч Іван

У новую кнігу Івана Каныловіча ўвайшла аповесць «Бяроза на мяжы», у якой у востра-канфліктнай форме расказваецца пра лёс вясковай жанчыны. У апавяданнях аўтар знаёміць нас з людзьмі не простага лёсу, з іх марамі, каханнем, жыццёвымі расчараваннямі і радасцямі.... Болей »

Засада

Засада

Аповесці
Капыловіч Мікола

«Засада» — так назваў сваю новую кніжку прозы пісьменнік Мікола Капыловіч, аб’яднаўшы пад гэтай назвай дзве аповесці: «Засада» і «Міцька, Валік і я». Аповесці розныя па тэме — у першай аўтар малюе лес і яго жыхароў, другая — перагортвае яшчэ адну старонку Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »

Імянны гадзіннік

Імянны гадзіннік

Апавяданні, аповесці
Капыловіч Іван

У кнігу ўключаны дзве аповесці і цыкл апавяданняў. Марфачку — гераіню аднайменнай аповесці мучыць пытанне: чаму Сільчук, яе былы гаспадар, які так шанаваў працу на зямлі, сасланы ў Сібір. А цяпер гэта зямля запушчана, нікому не патрэбна. Антон Цурык, герой аповесці «Камчатка»,—наш сучаснік. Яго ў жыцці... Болей »

Лісты з далёкай чужыны

Лісты з далёкай чужыны

Аповесці, апавяданні
Капыловіч Іван

У зборнік увайшлі аповесці «На новай кватэры», «Сны не вяртаюцца» і апавяданні, напісаныя ў розныя гады. Героі кнігі — нашы сучаснікі, людзі старэйшага і маладога пака-лення, падлеткі — са сваімі характарамі і лёсамі, разуменнем сэнсу жыцця і ацэнкай мінулага.... Болей »

Пасынак

Пасынак

Раман
Капыловіч Іван

У бальніцы для ракавых хворых сустрэліся былыя аднакурснікі журналісты. У драматычны час сустрэліся людзі драматычнага лёсу. У абодвух дактары падазраюць страшную хваробу. Лёнька Ліс і Андрэй Цяжкі — землякі, палешукі. ёсць што згадаць, пра што падумаць. Нават калі жыць засталося нямнога...... Болей »

Сны не вяртаюцца

Сны не вяртаюцца

Аповесці і апавяданні
Капыловіч Іван

Герой аповесці «Сны не вяртаюцца» — малады журналіст. Усё ў яго было — цікавая работа, каханая дзяўчына. Але здарылася бяда — у камандзіроўцы ён трапіў у аварыю, атрымаў цяжкую траўму... «На новай кватэры» — аповесць пра галоўнага канструктара буйнога завода, пра глыбокія чалавечыя перажыванні і лёс... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org