- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дваццаць восьмага чэрвеня, ноч з пятніцы на суботу. Не падабаецца мне сёлетняе лета. Мабыць, гэта дзіцячыя прымхі: лічыць, што лета - заўжды: а) адпачынак; б) сьпёка. Ні таго, ні другога. Канец чэрвеня а я ўсё яшчэ апранаюся як капуста: майка, швэдар, куртка... Яшчэ й хустка на шыю. I парасон. Нашто... Болей »
Прымглёнае сонца ўзышло над распранутым за зiму i ўсё роўна прывабным старым паркам, над графскiм палацам, над пазалочанымi крыжамi сабора, змушана вернутага бязбожнiкамi божым дзецям, над найпрыгожым сынам бацькi Дняпра — Сажом. Ад ранiцы да позьняга вечару ў парку над кручаю стаялi людзi, слухалi... Болей »
Як Купальскае вогнішча, адгарэла чалавечае сэрца. Я гляджу на захмаранае пражскае неба і ўпершыню не шкадую, што яно такое. Нікому ня дадзена ўбачыць, як упадзе зорка. А гэта значыць, што яна не ўпадзе… Я ня ведаю, якое сёньня неба над Беларусяй… ...Тады, даўно, я зманіў. Напісаны дзеля конкурсу вершык... Болей »
Абмялела студня. Ці думала, ці гадала яна, што проці вясны, пад самае сакавіцкае разводдзе, застанецца без вады? Пякельнае, анамальнае лета выцягнула з зямлі апошнія сокі. Дзіва што! Чатыры месяцы, ці не з красавіка і аж да кароткага восеньскага адхланьня, стаяла летась Пятроўка: смаліла, пякло, сушыла.... Болей »
Мой сусед Іван, як толькі падап’е ў кампаніі, так заводзіць адну й тую ж пласьцінку: пачынае скардзіцца, што ў свой час ад уладаў пацярпеў. “Каб ня гэтая пляма на маёй біяграфіі, — так і кажа ён, — я б цяпер, можа, не баранак круціў, а чалавекам быў бы”. І замаўкае. Натуральна, адразу пачынаецца — што... Болей »
Не ведаю, як у цябе, паважаны чытaч, а са мной нярэдка здараецца ў хвілю задумення — злятаюць з вуснаў словы, нібыта не мной сказаныя, прынамсі, не ўсвядомленыя. Зазвычай гэта глабальныя высновы, кшталту: «Жыццё цудоўнае» ці «Абрыдла ўсё». А бывае і ўвогуле нешта фантастычнае, але дужа экспрэсіўнае...... Болей »
На самай высокай галінцы сасны сядзіць Лесавічок. Ля вершаліны ігліца мяккая, маладзенькая, нібыта пакрытая воскам... І сама вершаліна, як загарэлая дзявочая шчака — бурштынавая, гладкая... Леcaвік пагойдваецца на сваёй галінцы ў свеце аблачынна-сонечным, хвойна-карункавым, і глядзіць на мяне пpaз квадратнае... Болей »
Вядзьмак сядзіць на лаўцы каля свайго пад’езда. У руках — кульбачка, твар — у цені вялізнага капелюша, ногі — у залапленых валёнках з галёшамі. Нават пад’ездныя п’яніцы даўно страцілі надзею займець ад гэтага глухога жабрака нейкую капейчыну — хоць выпрошвалі на «апахмелку» і ў скупечы-пракурора з першага... Болей »
Можна ставіцца да іх скептычна — яшчэ адно «калямастацкае кола». Масоўка... Фон для дзеяння на кіназдымачнай пляцоўцы. Некаторыя трапляюць сюды выпадкова, на дзень-два, каб пасля ўсё жыццё расказваць, як здымаліся ў кіно. Некаторыя, што маюць сталыя прафесіі ў «рэальным» жыцці, прыходзяць сюды зноў і... Болей »
Хто сказаў, што ноч — сляпая? У яе — тысячы вачэй. І ўсе бязлітасныя, быццам прыцэл нагана. Можа, так проста здавалася ад таго, што ў горадзе панавала чорная восень, якая бессаромна скінула з сябе апошні сентыментальна залаты лісток, што пад вокнамі туляўся позні вечар, калі сумленныя тубыльцы нават... Болей »