- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагі Чытач! У тваіх руках — першая кніга залатой бібліятэкі Беларусі, унікальнага шматтомнага выдання ўсяго лепшага, усяго самага важнага, што было створана на беларускай зямлі з пачатку пісьменства і да на-шых дзён. Агульная яго назва — «Беларускі кнігазбор». Апрача кніг беларускіх аўтараў сюды ўвойдуць... Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка-культурныя творы аўтара — яго першая кніга «Творчае пабрацімства», прысвечаная беларуска-польскім літаратурным узаемасувязям ХІХ ст., скарочаны варыянт даследавання «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.», апісанні пошукаў, знаходак... Болей »
„Забіць упалмінзага“ — трэцяя кніга Зьмітра Бартосіка ў сэрыі „Падарожжаў Свабоды“ пасьля папярэдніх: „Быў у пана верабейка гаварушчы“ і „Клініка кітайскага дантыста“. Тут, як і ў ранейшых кнігах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сьведак, якіх... Болей »
Матэрыялы для альбома- даведніка «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» — 49-й кнігі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» — ад пачатку 1990-х гадоў з дапамогай дзясяткаў зацікаўленых асоб збіраліся ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Выданне ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах... Болей »
Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра... Болей »
Цягам апошніх 200 гадоў выхадцы зь Беларусі шукалі лепшага жыцьця, прыгодаў, ці паратунку ў Новым Сьвеце. Асабліва масавы характар перасяленьне ў ЗША беларусаў набыла пасьля Другое Сусьветнае Вайны, калі сотні тысяч беларусаў, што ўцяклі ад савецкіх рэпрэсіяў спачатку ў Нямеччыну, а пасьля ў Злучаныя... Болей »
Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам ХХІ стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – расіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід... Болей »
Арфейны томік выбранага з твораў Міхася Скоблы склалі найбольш метафарычныя, вобразныя, узнёслыя вершы зборнікаў “Вечны Зніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсце Поўні”, вершы “новага тысячагоддзя”, а таксама вянок паэтычных перакладаў — “галасоў з-за небакраю” ды ўзорныя эсэ — ураджайныя на шматасацыятыўнасць, арыгінальнасць... Болей »
У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем… дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў... Болей »
Новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі... Болей »