- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дужыя мужчынскія рукі моцна трымалі яе за локці. Звыклая падпарадкоўвацца ўсім моўчкі, яна пакорліва ішла сярод натоўпу незнаёмых мужчынаў. Страху не было: па вопратцы яна пазнала вакол сябе сьвятароў местачковага храму. Аднак маладая цікаўнасьць прымушала яе выглядваць з-пад насунутай на вочы хусткі:... Болей »
— Жывем — чуеш? — як першабытныя людзі… — Як жывем? — Чалавек у матроскім цельніку, яшчэ не стары, але ўжо добра так падбелены сівізною, стаяў у вадзе (цельнік зьвешваўся да самых хваляў і ледзьве не паласкаўся ў іх) і закідаў у самую гушчыню чаратоў зялёны “тэлескоп” з зялёнаю лёскай. — Як продкі нашы... Болей »
Кастусь тэпаў па вуліцы, ужо цемнаватай – ліхтары гарэлі адно дзеля прыгажосьці, — сьпяшаў дахаты, — але ня бег, проста ішоў, як ідзе стомлены чалавек, добра папрацаваўшы сабе ў смак, і праз тое задаволены гэткаю стомаю: справа зробленая, і цяпер можна даць волю – душы, вачам, целу… Ішоў сабе і ішоў... Болей »
Пра тое здарэньне на Камсамольскім возеры ў Менску, сьведкам якога мне давялося быць, я звычайна расказваю вось гэтак. Мінулае лета было вельмі сьпякотнае, вада ў возеры — чыстая і цёплая, а таму шмат хто праседжваў на беразе цэлымі днямі, купаючыся, загараючы, а то і проста цешачыся на сонцы. Людзі... Болей »
1 траўня 2000 году двое мужчынаў сярэдняй зьнешнасьці, адзін высокі і хударлявы ў шэрым плашчы, другі ніжэйшы і паўнейшы ў бел-чырвона-белай куртцы, абодва з сумкамі цераз плячо, крочылі апоўдні па вуліцах рэдка калі сонечнага, затое заўсёды прахалоднага гораду Хельсінкі, ня ведаючы куды. У той дзень... Болей »
У кожным буйным еўрапейскім горадзе ёсьць месца, куды вы ня хочаце ісьці, якое вы ня хочаце нават бачыць, але якім, рана ці позна, вам давядзецца карыстацца. Я маю на ўвазе метро. У некаторых гарадах з гэтым злом неяк можна ўжывацца і нават мірыцца. Напрыклад, метро ў Празе. Па-першае, яно не такое глыбокае... Болей »
Эсхаталогія (ад грэчаскага eschatos — апошні, logos — паняцьце, вучэньне) узьнікла на сумежжы міфалогіі, тэалогіі, філасофіі і, між іншым, на дакладных, заснаваных на матэматычных разьліках касмагоніі, тэрмадынаміцы, генетыцы. Савецкая атэістычная навука (па сутнасьці язычніцкая, бо баялася і па-гэтаму... Болей »
Мае бацькі пазнаёміліся на будоўлі Бабілонскай вежы. З паўдарогі да неба (сіняга-сіняга) падалі камяні і быкі (што тыя камяні ўсьцягвалі). Сьвет складаўся з крыкаў, рознакаляровых гукаў, рознай велічыні і формы: правільных, сіметрычных, гнутых, крывых, пукатых, апрацаваных і неабчасаных. З крыкамі на... Болей »
Ён пераязджаў на чарговую кватэру. З кватэрамі катастрафічна не шанцавала. Заценены дамок прыватнага сектару мяняўся на хрушчоўку ля вакзала, тая – з няўмольнасьцю зьмены пораў году – на пакой у далекаватым “спальным” раёне. З аднаго канца гораду даводзілася перакідвацца ў другі, і сьвет быў відзён то... Болей »
Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным... Болей »