Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Бурлак Вера, За здаровы лад жыцьця

За здаровы лад жыцьця

вершы

Бурлак Вера

Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я – бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным пахаваньні”. Аб тым, наколькі гэта слушна – сьведчаць ейныя вершы, напоўненыя ўсепранізвальнай іроніяй і самаіроніяй, яркімі вобразамі й п... Болей »


Бураўкін Генадзь, Пяшчота

Пяшчота

Вершы пра каханне

Бураўкін Генадзь

Кажуць, Пра пяшчоту ўсё напісана. Можа быць. Ну і няхай сабе. ...Конік у плячо мне ўткнуўся пысаю І ля вуха стрымана сапе. Цёплымі вільготнымі губамі Цягнецца нясьмела да шчакі. Падкаваным капытом зграбае Перасохлай гліны камякі. Косіць на мяне самотным вокам, Апускае грыву да зямлі, Быццам мы ў мінулым недалёкім Зь ім адну бяду перажылі. У абдымку мы стаім ля плоту, Пэўна, адчуваючы адно... Ну, а вы казалі: Пра пяшчоту Выказана ўсё даў... Болей »


Брыль Янка, Парастак

Парастак

запісы i эсэ

Брыль Янка

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю. Болей »


Брусевіч Анатоль, Апошні дзень

Апошні дзень

вершы

Брусевіч Анатоль

Кніга «Апошні дзень» ужо адной сваёй назвай здольная выклікаць змрочныя асацыяцыі. Аднак вершы, якія змешчаны тут, поўняцца не толькі цемрай трывогі, але і святлом надзеі. Яны баланс уюць на хісткай мяжы — паміж напаўразбуранай традыцыяй і нечым невядомым. Невядомае заўсёды пужае, фарбуючы светаадчуванне ў чорныя і шэрыя колеры, прымушае бегчы без аглядкі. Традыцыя дазваляе спыніцца, азірнуцца і gаслухаць галасы мінулага… «Апошні дзень»... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Проза 1997-2001

Бахарэвіч Альгерд

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — з... Болей »


Башура Міхась, Думкі – гэта не гульня

Думкі – гэта не гульня

Вершы

Башура Міхась

Міхась Башура - скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы i лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва унiверсiтэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыi «Летуценнiк», працаваў у школе настаўнiкам беларускай лiтаратуры, у часопiсах «Першацвет» i «Беларусь», у газеце «Культура», супрацоўнiчаў з газетамi «Строительная газета» i «Столичные новости». Пасля заканчэння унiверсiтэта працягнуў працу ў газеце «Культ... Болей »


Барадулін Рыгор, Суровая вымова

Суровая вымова

Вершы

Барадулін Рыгор

Вершы аб нашай цудоўнай Радзіме, аб справах піянерcкix, сур'ёзных i вясёлых, аб прыгодах з ягонымі аднагодкамі знойдзе юны чытач. Большая частка твораў можа быць выкарыстана для школьнай мастацкай самадзейнасці. Болей »


Арашонак Арцём, Суткі без цябе

Суткі без цябе

Проза

Арашонак Арцём

Арашонак аддае асаблівую ўвагу літаратуры, якая падрывае ўзаконеныя формы дыскурсу сваім маркіраваным ад іх адрозненнем. Лагічны шэраг — Нерваль, Арто, Бероўз, Бербедэр і Арцём Арашонак. Іншымі словамі, перад намі ўсё тая ж спроба тлумачэння свету і чалавека ў ім праз ірацыянальнае чалавечай псіхікі. (Максім Хлусевіч) Болей »


Арабей Лідзія, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Арабей Лідзія

Кнігу выбраных твораў вядомай беларускай пісьменніцы Лідзіі Арабей (н. 1925) склалі найбольш значныя аповесці, апавяданні і абразкі. У том уключана і дакументальная аповесць пра выдатную беларускую паэтэсу пачатку ХХ стагоддзя Алаізу Пашкевіч (Цётку) «Стану песняй». Сямідзясяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана, Дарога і Шлях

Дарога і Шлях

SMS-п'есКА

Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана

Дарога і Шлях жывуць у чаканні таго, хто імі пройдзе. Скрыжоўваючыся і разбягаючыся, яны лучаць і аддаляюць. Яны натхняюць і стамляюць. Урэшце, робяць прысутнымі кожнага з нас. SMS-п'есКА “Дарога і Шлях” — дыялог філосафа і паэткі, у якім па-за чаканнямі і думкамі, пачуццямі і каханнем хаваецца “спакуса быць жывым”. Гэта новая форма тэатра, у якім ролю дзейнай асобы можа выканаць толькі яна сама. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-1115]   Наступная   Апошняя