Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Вішнёў Зміцер, Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Раман без парахода і самалёта

Вішнёў Зміцер

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2002

Выдавец: І. П. Логвінаў

Выдавецкая сэрыя: ДРУГІ ФРОНТ МАСТАЦТВАЎ

Памеры: 152 с., 21 см

ISBN: 985-6701-01-5

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2002 by Вішнёў З.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 882.6-31

Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так, яшчэ трэба паведаміць, што трап скалочаны з аўтарскіх асацыяцыяў, зьвязаных зь яго біяграфіяй. Вішнёў — майстра лоўлі асацыяцыяў. Ен узабраўся вярхом на асу i, як ас, лётаючы па сваім расфарбаваным пакоі, сачком палюе на асацыяцыі, пасьля кладзе ix згодна бляску, колеру i нават паху на свой працоўны стол. Затым доўга смажыць ix на паперы i вылівае ў выглядзе прыступак да свайго трапа.

Беларускія аўтары: Вішнёў Зміцер

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Зьмест

A судзьдзі ХТО?

ТРАП ДЛЯ СУСЬЛІКА, АЛЬБО НЭКРАФІЛІЧНАЕ ДАСЬЛЕДАВАНЬНЕ АДНАГО ВІДУ ГРЫЗУНОЎ

Мінскевіч Серж, ЛЕСЬВІЦА Ў НІКУДЫ

СЕРАБРАКОЎ Зьміцер, Эпілёг у 5 нэкралёгах

СІН Ільля, ВІШНЁЎ I ягоныя сусьлікі

Варта пазнаёміцца:

Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы

Замак пабудаваны з крапівы

Раман

Вішнёў Зміцер

Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі вымагае ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Раман можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, ал... Болей »


Вішнёў Зміцер, Фараон у заапарку

Фараон у заапарку

тэксты

Вішнёў Зміцер

Вядомы і неардынарны беларускі паэт Зьміцер Вішнёў прадстаўляе зборнік сваіх вершаў. Свае творы аўтар аднак не называе традыцыйнымі вершамі, бо паэзія Вішнёва – гэта сучасная пастмадэрнісцкая літаратура эўрапейскага ўзроўню. Тэксты – вось тое трапнае і непаўторнае азначэньне творачасьці Зьмітра Вішнёва. Сам зборнік вершаў складаецца ў шасьці частак, кожная зь якіх вызанчаецца завершанасьцю і асэнсаванасьцю. І безумоўна аўтар перадае ... Болей »


Вішнёў Зміцер, Верыфікацыя нараджэння

Верыфікацыя нараджэння

Вішнёў Зміцер

У развагах пра «свой шлях». На двары 2005 год - адышлі ў мінулае «Тутэйшыя», дыхае праз раз Таварыства Вольных Літаратараў, хварэе на сухоты творчы рух «Бум-Бам-Літ», у коме Саюз беларускіх пісьменнікаў, кульгае на мыліцах суполка «Schmerzwerk»... Бадай, нікога і няма... Тым не менш літаратура жыве і квітнее. Жан-Люк Нансі сцвярджае, што «"людзі" - гэта не ананімны гуд натоўпу, гэта адначасова неакрэсленыя і своеасаблівыя прывіды, алюзі... Болей »


Вішнёў Зміцер, Тамбурны маскіт

Тамбурны маскіт

Вішнёў Зміцер

Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі дзеячамі мастацтва, такімі, як Сальвадор Далі, Канстанцін Алімпаў, Аляксандр Брэнер. Балансуючы на мяжы розных мастацкіх накірункаў, а... Болей »


Вішнёў Зміцер, Штабкавы тамтам

Штабкавы тамтам

Тэксты

Вішнёў Зміцер

Чытаючы гэтую кнігу, міжволі ўяўляеш сябе то пасярод шумнага карнавалу, то ў непралазных джунглях, то ў нябесах на дэльтаплане, то на крызе ў акіяне, то ў палаце вар'ятні, то на сэрцазаміральнай вышыні перад краянем бездані, дзе абрываюцца ўсе сюжэты, думкі, сказы, словы... Між іншым, кнігу Зміцера Вішнёва ва ўсіх вышэйпералічаных мясцінах таксама можна чытаць. Гэта нават дадасць да яе ўспрымання большай вастрыні. Болей »