be

Вячорка Вінцук

Вячорка Вінцук

Вінцу́к (Валянці́н) Рыго́равіч Вячо́рка (нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году, Берасьце) — беларускі палітык і мовазнавец, лідэр Партыі БНФ з 1999 па 2007 год.

Валянцін Вячорка нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году ў Берасьці. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1983). Працаваў выкладчыкам у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце і ў Беларускім гуманітарным ліцэі, а таксама журналістам і намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

З 1979 году Вячорка стаў актыўным удзельнікам нацыянальнага руху Беларусі. Ён зьяўляўся ініцыятарам некалькіх юнацкіх культурных групаў і арганізацыяў: «Беларуская сьпеўная майстроўня» (1979—1984), «Талака» (1986—1989), Канфэдэрацыі беларускіх юнацкіх арганізацыяў (1988—1989).

Вінцук Вячорка балятаваўся ў дэпутаты ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь.

У 1988 зьяўляўся адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Вячорка быў кіраўніком камісіі па праграмных дакумэнтах і чальцом кіраўніцтва партыі. У 1995—1999 гадах ён быў намесьнікам старшыні БНФ.

Аўтар і ўкладальнік шэрагу кніжак. Вядомы беларускі мовазнаўца і распрацоўшчык беларускага клясычнага правапісу.

Вінцук Вячорка зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком адукацыйнай недзяржаўнай арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», у 1997 быў сузаснавальнікам, а ў 1999—2000 старшынём Рабочай групы Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

Вінцук Вячорка валодае некалькімі эўрапейскімі мовамі, жанаты, мае 3 дзяцей — Радаславу, Ружану і Франка. Франак Вячорка — грамадзкі дзяяч, журналіст. Жонка Вінцука — Арына — музычны прадусар, памерла ў 2012 годзе.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Вячорка Вінцук. Выданьні

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Ісус Хрыстос, Езус Хрыстус і Jesus Christ Superstar
Вячорка Вінцук

Вінцук Вячорка як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Рубрыка на Радыё Свабода прысьвечаная беларускай мове і культуры. Вядзе Вінцук Вячорка.... Болей »

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Кампутарныя тэрміны, яканьне
Вячорка Вінцук

Вінцук Вячорка як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Рубрыка на Радыё Свабода прысьвечаная беларускай мове і культуры. Вядзе Вінцук Вячорка.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org