Весткі й Паведамленьні, 4 (614) 2017

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

4 (614) 2017

Упятніцу 24 сакавіка 2017 года ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі, пратэстамі насельніцтва і рэпрэсіямі з боку ўладаў, на Мангэтане прайшла акцыя каля касуляту Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку, арганізаваная Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня”. Напачатку акцыі выступіў старшыня Згуртаваньня сп. Віталь Зайка, які распавёў пра сумнавядомы дэкрэт Лукашэнкі №3, які ўвёў падатак на беспрацоўе для жыхароў Беларусі. Болей »


Весткі й Паведамленьні, 3 (613) 2017

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

3 (613) 2017

Падрыхтоўка паўзучага захопу тэрыторыі Беларусі, яе рэсурсаў, народа і дабра вынікае з імпэрскай стратэгіі Расеі і пачалася адразу пасьля здабыцьця дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Асаблівасьць гэтай стратэгіі ў тым, што захоп беларускай тэрыторыі плануецца і ажыцьцяўляецца Масквою шляхам ліквідацыі беларускай нацыі. Галоўны мэтад вынішчэньня – русыфікацыя, разбурэньне культуры і грамадзянскай супольнасьці. Ідэалягічная аснова і галоў... Болей »


Весткі й Паведамленьні, 2 (612) 2017

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

2 (612) 2017

Паступіўшы ў Віленскі ўнівэрсытэт, сп. Шукелойць займаўся вывучэньнем беларускай этнаграфii, сьпяваў у студэнцкiм хоры пад кiраўнiцтвам Рыгора Шырмы, быў сябрам партыі беларускіх эсэраў. У студэнцкія часы працаваў ва ўнівэрсытэцкім этнаграфічным музэі, выяжджаў для збору матэрыялаў у розныя мясьціны Віленшчыны. Болей »


Весткі й Паведамленьні, 1 (611) 2017

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

1 (611) 2017

Унядзелю, 11 сьнежня, у Нью-Ёрку ў бары “Дром” на авэню А на Мангэтане з дапамогаю Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня” адбыўся канцэрт славутага беларускага рок-музыкі Лявона Вольскага, падрыхтаваны да гадавіны заснаваньня праекту “Дзед Барадзед”. Перад гэтым Лявон Вольскі выступаў у Нью-Ёрку 4 гады таму. Л. Вольскі быў удзельнікам, салістам і кампазытарам, славутага гурта “Мроя”, першая кружэлка якога выйшла яшчэ ў савецкі ча... Болей »


Весткі й Паведамленьні, 12 (610) 2016

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

12 (610) 2016

Напачатку сходу старшыня Згуртаваньня “Пагоня” сп. Віталь Зайка прывітаў прысутных і коратка распавёў пра дзейнасьць арганізацыі, пра маючыя адбыцца імпрэзы, у тым ліку сьвяткаваньне ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, што пройдзе на адным з наступных сходаў. Дзеля падрабязьнейшай і апэратыўнейшай інфармацыі сачыце за абвесткамі на старонцы “Пагоні” ў Фэйсбуку і за сайтам арганізацыі. Затым сп. Зайка перадаў слова рэдактару і выдаўцу альма... Болей »


Весткі й Паведамленьні, 11 (609) 2016

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

11 (609) 2016

Усуботу, 15 кастрычніка 2016 года, у Доме Маракоў на Мангэтане ў Нью-Ёрку прайшоў сход Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня”, на якім адбылася прэзэнтацыя чарговага выпуску літаратурнага альманаху “Беларус”. Напачатку сходу старшыня Згуртаваньня “Пагоня” сп. Віталь Зайка прывітаў прысутных і коратка распавёў пра дзейнасьць арганізацыі, пра маючыя адбыцца імпрэзы, у тым ліку сьвяткаваньне ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, што прой... Болей »


Весткі й Паведамленьні, 10 (608) 2016

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

10 (608) 2016

Ад часоў Францускай рэвалюцыі словы “Свабода, Роўнасьць, Братэрства” ўспрымаюцца як частка адной тэндэнцыі – да справядлівейшага і гуманьнейшага чалавечага грамадзтва. Заяву пра тое, што ўсе людзі створаныя роўнымі, запісалі ў Дэклярацыі незалежнасьці айцы-заснавальнікі Злучаных Штатаў. Уся сыстэма адукацыі сучаснай Амэрыкі будуецца на паняцьцях роўнасьці ды справядлівасьці. Словы гэтыя, узгаданыя праз коску, можна сустрэць у шматлікіх ... Болей »


Весткі й Паведамленьні, 9 (607) 2016

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

9 (607) 2016

Дарагія землякі, дарагія беларусы! Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам – 25 гадавінай Незалежнасьці Беларусі! 25 жніўня 1991 года аднагалосным галасаваньнем Вярхоўнага Савету БССР Беларусь набыла незалежнасьць і сувэрэнітэт. На наступнай сэсіі, у верасьні, былі прыняты Бел-Чырвона-Белы Беларускі Сьцяг і гістарычны Герб “Пагоня” ў якасьці афіцыйных сымбаляў дзяржавы, а краіна атрымала назву Рэспубліка Беларусь. Адзначу важнае пала... Болей »


Весткі й Паведамленьні, 8 (606) 2016

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

8 (606) 2016

Наступны сход Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня” адбудзецца ў суботу 13 жніўня 2016 года на Мангэтане ў Цэнтральным парку. Сход пройдзе на паляне на пагорку ля вялікага возера (The Lake with Boating), дзе чаўны (паляна знаходзіца на поўнач ад Terrace Drive і на захад ад The Mall at Bethesda Fountain) пры вялікіх скалах-валунах. ЗБОР а 10:30 раніцы пры ўваходзе ў Цэнтральны парк на 5-й авэню пры 72-й вуліцы. Болей »


Весткі й Паведамленьні, 7 (605) 2016

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

7 (605) 2016

Усуботу, 18 чэрвеня група беларусаў зь Нью-Ёрку і ваколіцаў адсьвяткавала традыцыйны абрад Купальля ў цудоўнай мясьціне на поўнач ад гораду, якая завецца Паўнд-Рыдж-Парк. У надзвычай прыгожым ляндшафце, сярод пакрытых лесам пагоркаў, знаходзяцца вадасховішчы, што даюць воду гораду праз складаную сыстэму вадаводаў, якія былі збудаваныя яшчэ ў ХІХ ст. У лясах водзяцца казулі, алені й нават чорныя мядзьведзі, ня лічачы розных драбнейшых жы... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя