be

Яновіч Сакрат

Яновіч Сакрат

Сакрат Яновіч (псеўд. Аляксандр Анташэвіч, Адоль Кастрыца, Колька Сплюх, К. Янкоўскі, Кастусь Янкоўскі, крыпт. С. Я., (С. Я.), (ся); 4.9.1936, мяст. Крынкі Беластоцкага ваяв., Польшча), беларускі і польскі празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. Сябар Саюза польскіх пісьменьнікаў з 1970 г. Ганаровы сябар Міжнародчай Акадэміі навук Еўразіі і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Нарадзіўся С. Яновіч у сям’і шаўца, Канстанціна Яновіча, які меў таксама трохгектарную гаспадарку. У школе спрабаваў пісаць вершы па-польску і па-руску. У 1950 г. адправіўся з Крыпак у „вялікі горад Беласток”, дзе скончыў электратэхпікум (1955) і затым (завочна) аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага інстытута (1962). Працаваў журналістам у штотыднёвіку „Ніва”, кіраваў аддзелам галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. У 1973 г. завочна скончыў факультэт польскай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Пратэстуючы супраць бюракратызацыі ўлады, быў вымушаны пайсці на „чорную работу” — рабіў кладаўшчыком, тэхнікам бяспекі працы, што ўзбагаціла яго жыццёвымі назіраннямі. Быў старшынёй Клуба Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (1976-1981). У апошнія гады ўсё больш займаецца палітычнай дзейнасцю, змагаецца за роўныя правы беларусаў Беласточчыны з палякамі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежнага выдавецтва (1981-1987). Старшыня партыі Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (з 1990). Жыве ў мяст. Крынкі Беластоцкага ваяв. Яго дом (т. зв. Villa Sokrates) стаў беларускім культурным асяродкам. Тут атрымала бясплатна памяшканне рэдакцыя штомесячніка „Czasopis”.

Як празаік С. Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка „Ніва”. Аўтар зборніка апавяданняўі мініяцюр „Загоны” (Беласток, 1969), аповесціпра К. Каліноўскага „Сярэбраны яздок” (Мн., 1978), кніг „Думкі пра аўтаномію” (Беласток, 1981), „Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ім” (Нью-Йорк, 1984), „Самасей” (Мн., 1992), „Доўгая сьмерць Крынак” (Беласток; Бельск, 1993), „Лістоўе — лістове” (Беласток, 1995), „Сцяна” (Мн., 1997) і інш. У перакладзе на польскую мову выйшлі яго кнігі прозы „Вялікі горад Беласток” (Варшава, 1973), „Забыцці” (Вроцлаў, 1978), „Сцяна” (Ольштын, 1979), „Самасей” (Варшава, 1981), „Малыя дні” (Варшава, 1981), „Сярэбраны яздок” (Варшава, 1984), „Трэцяя пара” (Беласток, 1985), а таксама эсэ „Беларусь, Беларусь” (Варшава, 1987; Беласток, 1993), якое выклікала вялікую палеміку, прыцягпула ўвагу да патрэб беларусаў у Польшчы. Проза С. Яновіча вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам. Пісьменнік адным з першых паказаў у Польшчы адчужэнне ўлады ад народа („Сцяна”), духоўную трагедыю ўчарашняга вяскоўца ў горадзе („Самасей”), у сувязі з чым у аўтара былі цяжкасці з друкаваннем — як на Беласточчыне, так і ў БССР. Напісаў некалькі драматычных твораў, якія выйшлі асобнымі выданпямі („Зборнік сцэнічных твораў”, „Не пашанцавала”). Пераклаў на польскую мову „Вітражы” Я. Брыля, п’есу Я. Шабана „Шрамы” (для Драматычнага тэатра імя А. Вянгеркі ў Беластоку). Аўтар літаратуразнаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы і гуртуюцца ў „Белавежы”, эсэ пра польска-беларускія сувязі. Мініяцюры-імпрэсіі С. Яновіча выйшлі асобнымі выданнямі ў Лопдане — у арыгінале і перакладзе Ш. Акінэр на англійскую мову, у Венецыі — у перакладзе на італьянскую і англійскую мовы. Паводле слоў пісьменніка, рукапісы яго твораў знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, БДАМЛіМ і музеях у Мінску, бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане, бібліятэцы „Асалінэум” у Вроцлаве, Акруговым музеі ў Беластоку і інш.

Узнагароджаны Афіцэрскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і іншымі ўзпагародамі. Ляўрэат прэстыжнай польскай узнагароды імя Анджэя Дравіча.

(Баляслаў Харкевіч)

Памёр Сакрат Яновіч 17 лютага 2013 году.

Яновіч Сакрат. Выданьні

Trzecia pora

Trzecia pora


Janowicz Sokrat

Як празаік С. Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка „Ніва”. Аўтар зборніка апавяданняўі мініяцюр „Загоны” (Беласток, 1969), аповесціпра К. Каліноўскага „Сярэбраны яздок” (Мн., 1978), кніг „Думкі пра аўтаномію” (Беласток, 1981), „Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская... Болей »

Samosiej

Samosiej


Janowicz Sokrat

Andrzej Antoszka nie omylił się: to byli funkcjonariusze z trzeciego komisariatu. Zobaczył ich na długo wcześniej, nim podeszli - do drzwi i zadzwonili. Dzwonek brzmiał obco, przeciągle i jak gdyby obcesowo. Patrzył z góry i-przyszło mu na myśl, że to-sanitariusze: tam oto stoi -wóz pogotowia ratunkowego... Болей »

Małe dni

Małe dni


Janowicz Sokrat

Chciałem pogadać z nim, bez pośpiechu, ale nie dał dojść do słowa; wcale nie dlatego, że gaduła, bo to nie tak. Zwyczajnie, miał mi wiele do powiedzenia, więc mówił, a ja przez cały czas słuchałem. — Żeby człowiek wiedział, co go jeszcze w życiu czeka, to chyba powiesiłby się nie czując większego strachu... Болей »

Не пашанцавала
pdf

Не пашанцавала

Камедыя ў трох адслонах
Яновіч Сакрат

Нарадзіўся С. Яновіч у сям'і шаўца, Канстанціпа Яновіча, які меў таксама трохгектарпую гаспадарку. У школе спрабаваў пісаць вершы па-польску і па-руску. У 1950 г. адправіўся з Крыпак у "вялікі горад Беласток", дзе скончыў электратэхпікум (1955) і затым (завочна) аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага... Болей »

Zapomnieliska

Zapomnieliska

miniatury liryczne
Janowicz Sokrat

Kiedy zdarza się nam myśleć o sprawach najważniejszych, podstawowych i elementarnych — zapominamy o naszym uwikłaniu w czasie i przestrzeni. Myśli nasze zdają się być skrysztaleniem treści, tak, jak dla pewnego poety świat był skrysztaleniem zieleni. Nic nie mają wspólnego z ziemią, z potem, krwią, zmartwieniami... Болей »

Сярэбраны яздок
pdf

Сярэбраны яздок

аповесць, апавяданні, замалёўкі, гумарэскі
Яновіч Сакрат

Як толькі перастаў я поўзаць малечаю па хаце i пачаў хадзіць, памятаю акно. Яно вабіла мяне святлом i таемнымі гукамі. Даставаўся я да яго з бядою, але неадступна. Ужо прадчуваў i нават разумеў, што свет не канчаецца ў сенях, i аднекуль заходзяць да нас людзі, цёткі з дарункамі цукеркаў. Мне вельмі хацелася... Болей »

Wielkie miasto Białystok

Wielkie miasto Białystok


Janowicz Sokrat

Sokrat Janowicz pisze po białorusku, w języku swojego dzieciństwa. Urodził się we wrześniu 1936 roku w Krynkach. Krynki, niewielka osada szewców i garbarzy, położona tuż nad dzisiejszą granicą państwa polskiego, chlubi się posiadaniem dawnych praw miejskich. Ojciec Sokrata był szewcem, on sam ukończył... Болей »

Загоны
pdf epub mobi fb2

Загоны


Яновіч Сакрат

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло... Болей »

Polska-Białoruś

Polska-Białoruś

problemy sąsiedztwa

Zebrane w tym tomie referaty są pokłosiem konferencji naukowej zorganizowanej przez Zakład Badań Etnicznych Wydziału Politologii Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, przy współudziale Związku Polaków na Białorusi, Urzędu Wojewódzkiego oraz Marszałkowskiego w Lublinie. Sesja nt. Stan i perspektywy rozwoju... Болей »

Наш Быкаў

Наш Быкаў

кніга ўспамінаў

Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org