be

Янушкевіч Язэп

Янушкевіч Язэп

Язэп Янушкевіч, архівіст, археограф, пісьменнік, нарадзіўся 07.03.1959 г. у мястэчку Ракаў на Валожыншчыне. Бацька працаваў цырульнікам, маці – рахункаводам сельпо. Вучыўся ў Ракаўскай СШ. Пасля паступіў ва ўніверсітэт на філалалагічны факультэт, які скончыў у 1981 г. Далей – аспірантура пры Інстытуце літаратуры ім. Янкі Купалы Акадэміі Навук Беларусі. Пасля заканчэння застаўся ў Інстытуце як навуковы супрацоўнік. З 1996 адначасова загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (1996—2006). Адначасова на грамадскіх пачатках быў намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі Кнігазбор» (з 1997 г.); намеснікам, а потым выконваючым абавязкі старшыні Археаграфічнай Камісіі Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі, у 2005—2006 гг. старшыня Беларускага Літаратурнага Фонда (Беллітфонд).

Як архівіст даследаваў шэраг архіваў - Варшавы, Вроцлава, Вільні, Кіева, Кракава, Курніка, Львова, Ленінграда, Масквы, Парыжа… Кандыдат філалагічных навук.

Аўтар звыш 330 публікацый, у тым ліку асобных выданняў: «Беларускi Дудар»: Праблема славянскiх традыцый i ўплываў у творчасцi В. Дунiна-Марцiнкевiча;  «У прадчуваннi знаходак»: З адной вандроўкi ў архiвы Варшавы, Вроцлава, Кракава;  «Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі»; «Нацыянальная  праграма выдання гiстарычных крынiц»: Аднаўленне Беларускай  Археаграфiчнай Камiсiі (БАК); «За архіўным парогам»: Беларуская літаратура XIX—XX ст. у святле архіўных пошукаў»; «Святыня над Іслачай: Ракаўскі касцёл Маці Божай Ружанцовай (гісторыя, дакументы)»,. «Зямля Кенатафаў» Апавяданні, артыкулы, эсэ .

Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры XІX-XX ст., беларуска-польскія, беларуска-еўрапейскія гісторыка-літаратурныя сувязі. Адзін з аўтараў  акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры». Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В.Дуніна-Марцінкевіча; «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, «Тастамент» Адам Кікора і інш.

Як археограф-тэкстолаг падрыхтаваў шэрах навуковых выданняў айчыннай спадчыны: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Вацлава Ластоўскага; «Гісторыя беларускае лiтаратуры» Максiма Гарэцкага, а таксама першы акадэмічны Збор твораў В. Дуніна-Марцінкевіча; «Дыярыюш з ХІХ стагоддзя: Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца». Укладальнік трохмоўных (бел., польск. і руск.) выданняў паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», і Якуба Коласа «Новая зямля», а таксама шматмоўнай кнігі «КЛАСІКА» (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Пінская шляхта» - аўтэнтык, беларуская, англійская, нямецкая, польская, руская мовы; Кастусь Вераніцын. «Тарас на Парнасе» - беларуская, англійская, балгарская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская мовы).

Янушкевіч Язэп. Выданьні

Нацыянальная праграма выдання гістарычных крыніц
pdf

Нацыянальная праграма выдання гістарычных крыніц

Аднаўленне Беларускай Археаграфічнай Камісіі (БАК)
Янушкевіч Язэп

У кожнай дзяржаве архіўная справа i ўсё, што з ёю звя­зана (у тым ліку i археаграфія), з'яўляецца асноваю для заканадаўчай дзейнасці. Менавіта ў старажытных архівах назапашваўся багаты вопыт, у ix адбіваліся асаблівасці таго ці іншага рэгіёна, на падставе якіх складваліся, выпрацоўваліся, фармуляваліся... Болей »

Неадменны сакратар Адраджэння
pdf

Неадменны сакратар Адраджэння

Вацлаў Ластоўскі
Янушкевіч Язэп

Пасля больш чым паўстагоддзя шальмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883—-1938). Жыццёвы шлях сакратара "Нашае Нівь”, прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці XX... Болей »

У прадчуванні знаходак
pdf

У прадчуванні знаходак

З адной вандроўкі ў архівы Варшавы, Вроцлава, Кракава
Янушкевіч Язэп

Эсэ маладога, але вопытнага даследчыка беларускай літаратуры мінулага стагоддзя Язэпа Янушкевіча - нечаканая знаходка не толькі для шырокага кола чытачоў, але і для спецыялістаў-літаратуразнаўцаў. Спецыфіка архіўнай працы патрабуе глыбокіх ведаў і вялікага цярпення, энергіі і назіральнасці, схільнасці... Болей »

Беларускi Дудар
pdf

Беларускi Дудар

Праблема славянскiх традыцый i ўплываў у творчасцi В. Дунiна-Марцiнкевiча
Янушкевіч Язэп

Імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча вядома далёка па-за межамі Беларусі. Чалавек, які стаяў ля пачаткаў беларускай драматургіі перыяду адраджэння, пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну. Даследчык Язэп Янушкевіч разглядае творчасць Дуніна-Марцінкевіча ў шчыльнай сувязі з эпохай на фоне агульнаславянскага... Болей »

Творы

Творы


Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт, Янушкевіч Язэп - укладанне, прадмова і каментарыі

Вінцэнт-Якуб (Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч (4 лютага 1808, фальв. Панюшкавічы, Бабруйскі павет, Расійская імперыя — 29 снежня 1884, Люцынка, Мінскі павет, Расійская імперыя, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці; псеўданім Навум Прыгаворка) — беларускі драматург, паэт, тэатральны крытык. Заснавальнік... Болей »

Stosunki polsko-białoruskie

Stosunki polsko-białoruskie

Historia i współczesność

Praca zbiorowa pt. „Stosunki polsko-białoruskie. Historia i współczesność" wydana pod redakcją Doroty Michaluk w wydawnictwie Avalon to drugi tom studiów z serii: „Białoruś: historia-kultura-polityka". W pracy zaprezentowano kilkanaście artykułów poświęconych zagadnieniom polsko-białoruskich związków... Болей »

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан... Болей »

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў
pdf

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў
Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года.... Болей »

Гарэцкія чытанні

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на Сёмых, Восьмых, Дзевятых, Дзесятых чытаннях
Гарэцкі Радзім - уклад.

Універсальны характар творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога Максіма Гарэцкага, i яго брата, грамадскага дзеяча, акадэміка Гаўрылы Гарэцкага, — цудоўна высвяціўся ў прапанаваных дакладах i паведамленнях. Славутыя, шырока вядомыя i меней вядомыя літаратуразнаўцы, лінгвісты... Болей »

Шляхам гадоў
pdf

Шляхам гадоў

Гісторыка-літаратурны зборнік

Другі выпуск гісторыка-літаратурнага зборніка знаёміць чытача з невядомай i маладаследаванай спадчынай беларускіх пісьменнікаў. Прапануюцца матэрыялы пра Ф. Скарыну i В. Цяпінскага, пра першы спектакль у старым Менску i Ф. Тапчэўскага, публікуюцца выяўленыя ў архівах творы А. Паўловіча, М. Гарэцкага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org