Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы – прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Выбітны беларускі навуковец і папулярызатар гісторыі падарожнічае па мясцінах, якія захоўваюцьтаямніцы нашай мінуўшчыны. «Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» ад лета 2015 г. У восеньскім сезоне 2016 г. Ад 5 верасня прэм'ера новай серыі кожны панядзелак а 21:45. Заходзьце на Facebook праграмы.

Загадкі беларускай гісторыі :: Выданьні

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 16.04.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Ваўкавыск. Горад, адарваны ад гісторыі

Краўцэвіч Аляксандр

Горад, узніклы яшчэ ў канцы X ст., упершыню трапіў на старонкі летапісаў толькі ў сярэдзіне XIII-га. Праз стагоддзі быў у віры гістарычных падзеяў, звязаных з гісторыяй вялікай панямонскай дзяржавы Літвы. Ён мае ўнікальную планіроўку, бо ў XV ст. горад быў перанесены з узвышшаў на скрыжаванне гандлёвых шляхоў. Аддзеленыя ад асноўнай тэрыторыі гістарычнага цэнтру сярэднявечныя замкі Шведская гара і Замчышча ідэальныя мясціны для археалаг... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 09.04.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Свір – княскае гняздо

Краўцэвіч Аляксандр

Старажытнае мястэчка на Мядзельшчыне над маляўнічым возерам у зоне балта-славянскага кантакту – калісьці родавае гняздо князёў Свірскіх. У цэнтры паселішча ўзвышаецца гара, на якой у сярэднявеччы стаяў княскі замак. Пра даўнюю гісторыю Свіры прыпамінае велічны касцёл святога Мікалая – рэдкі ў Беларусі помнік ранняга барока. Даўняя гісторыя, вялікае возера ў атачэнні лясоў і ўзвышшаў – прывабная турыстычнае мясціна, турыстам, на жаль, ам... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 02.04.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Мсціслаў у Літве

Краўцэвіч Аляксандр

На некалькі стагоддзяў ён стаў памежным бастыёнам Літвы, аб які раз за разам разбіваліся хвалі маскоўскай экспансіі. Толькі падчас самай жахлівай для Беларусі вайны ў сярэдзіне XVII ст. мсціслаўскі замак штурмам узяло маскоўскае войска пад камандаю ваяводы Трубяцкога, а мсціслаўцаў, якія знайшлі ў ім сховішча, пагалоўна выразалі. Пётр Мсціславец у XVI ст. спрабаваў прынесці ў Масковію друкаваную кнігу, але яго адтуль выгналі разам з пап... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 26.03.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Год 1918. Беларуская Народная Рэспубліка адбылася

Краўцэвіч Аляксандр

Кароткі перыяд эйфарыі ад абвешчання незалежнае беларускае дзяржавы хутка перайшоў у цяжкую штодзённую, часам здавалася, безнадзейную працу ў пабудове дзяржаўных структураў. І хоць да гэтага не дапусцілі акупанты, урад БНР здолеў сцвердзіцца на міжнароднай арэне, калі не дэ-юрэ, то прынамсі дэ-факта. Расейскім бальшавікам нічога не заставалася, як абвесціць камуністычную альтэрнатыву – Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Беларусі. <br /... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 19.03.2018

Загадкі беларускай гісторыі

БНР. Менскі след

Краўцэвіч Аляксандр

Хоць за часы камуністычнай улады гістарычная забудова Менску была моцна пабураная, у старым горадзе ацалела нямала будынкаў, звязаных з БНР і беларускім нацыянальным рухам. Яны нічым не адзначаныя, не маюць ніводнай памятнай шыльды, а вуліцы, на якіх стаяць, носяць назвы бальшавіцкіх правадыроў. Да іх прыходзяць з ушанаваннем беларускія патрыёты, а лукашэнкаўскія ўлады святкуюць юбілей Чырвонай арміі і ленінскага камсамола.
<cent... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 12.03.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Першы Усебеларускі з’езд. Апошні ўсебеларускі

Краўцэвіч Аляксандр

Сабраны ў снежні 1917 г. у Менску Усебеларускі з’езд стаўся самым прадстаўнічым у найноўшай гісторыі Беларусі. У ім узялі ўдзел дэлегаты ўсіх этнічных рэгіёнаў краіны ад Беластоку да Смаленску і галоўныя палітычныя партыі ды грамадскія арганізацыі. Надзвычайныя падзеі ў Расеі, а менавіта бальшавіцкі пераварот і ліквідацыя дэмакратычнае рэспублікі, павярнулі кірунак Усебеларускага з’езду ад спадзяванняў на аўтаномію ў дэмакратычнай Расеі... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 05.03.2018

Загадкі беларускай гісторыі

БНР і Менск. Нараджэнне новай сталіцы

Краўцэвіч Аляксандр

Падчас Першай сусветнай вайны галоўны цэнтр беларускага руху перамясціўся з Вільні ў Менск. Пасля вялікага нямецкага наступу ў 1915 г. Менск стаў прыфрантавым горадам, насельніцтва яго імкліва расло за кошт прыезджых вайсковых і цывільных службоўцаў ды бежанцаў з занятых немцамі беларускіх тэрыторый. Не выпадкова ў гэтым горадзе ў канцы 1917 пачатку 1918 г. адбыліся лёсавызначальныя падзеі ў гісторыі краіны, а сам Менск стаў новай белар... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 26.02.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Падароск. Па дарозе да Беларусі

Краўцэвіч Аляксандр

Тыповая шляхецкая сядзіба трапіла да незвычайнага чалавека, бізнесоўца, які на першае месца ставіць місію асветніцтва замест звычайнага імкнення зарабіць грошы. Тут вядуць рэстаўрацыю, ладзяць цікавыя экскурсіі, ствараюць музей беларускае шляхты і турыстычны комплекс, які мае зрабіцца яшчэ адным агнівам беларускасці – не фармальнай, а сапраўднай.
www.belsat.eu
<br... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 19.02.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Ларыса Геніюш. Несавецкая грамадзянка ў савецкай Беларусі

Краўцэвіч Аляксандр

Беларуская паэтка і патрыётка ніколі не паддалася, не здрадзіла свайму прызванню. Прайшла праз сталінскія турмы і канцлагеры, была і застаецца ўзорам беларускага грамадзяніна. Помнік ёй стаіць на цвінтары царквы ў Зэльве насупраць дому, у якім яна жыла, а памятная шыльда правісела ўсяго чатыры дні. Славутую беларуску шануюць патрыёты, праваслаўная царква, але шальмуюць лукашэнкавыя ўлады. Чаму?
<a href="http://belsat.eu" ... Болей »

Краўцэвіч Аляксандр, Загадкі беларускай гісторыі, 12.02.2018

Загадкі беларускай гісторыі

Ад Няміра да Уселюба

Краўцэвіч Аляксандр

Старадаўняе мястэчка каля Наваградку вядомае гатычным касцёлам, верагодна, першым у краіне закладзеным прыватнай асобай, а не дзяржаўнымі ўладамі. Занядбаны, напалову разбураны ў савецкі час і адноўлены ў незалежнай Беларусі, касцёл стаўся цэнтрам духоўнага жыцця не толькі Уселюбу, але і ўсяго наваколля.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="... Болей »