- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васіль Жуковіч
Нарадзіўся на Камянеччыне (хутар Забалацце) 21.09.1939 г. Беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык.
Аўтар кніг паэзіі: "У храме хараства і смутку" (2003), "He завіце радзіму малой" (2009), "Няўжо'і (2011), "Золата лістападу" (2012), "Замова ад рабства" (2017), "Боль, і вера, і любоў" (2020), зборніка сатыры і гумару "Цудадзейны вітамін" (2011), прозы: "Арабінавая ноч" (2015), "Бязмежжа памяці і любові" (2020), "Прадчуванні" (2021), кніжкі для дзяцей "Ласкавае сонейка" (2020) ды іншых. Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна.
У гэтай кнізе аўтар, застаючыся верным сабе, выказвае шчырую любоў да Баларусі, не прамінае праблемы дабра і зла, услаўляе чалавечнасць, пранікнёна піша пра блізкіх людзей, жывых і страчаных. У лірычнай паэме, распавядаючы пра перамогу над эпідэміяй, яркія старонкі прысвячае каханню, добрым сямейным... Болей »
Творы, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, засведчылі прыхільнасць яе аўтара да малых жанраў інтымнага зместу. Тут выявіліся і цікавыя, часам унікальныя, сюжэты, і стылёвае багацце, і дакладнасць псіхалагічных характарыстык. Вернасць і здрада, далікатнасць і вераломства па-майстэрску паказаны ў людскіх учынках.... Болей »
Аўтар кнігі пранікнёна распавядае аб творчасці і цяжкіх выпрабаваннях трох славянскіх геніяў, неўміручай славе К.Каліноўскага. Уражвае загадкай К. Чорнага, расказам пра ўплыў М. Багдановіча на школьнікаў, пра адзінокага Я. Коласа, пакутніка С. Новіка-Пяюна, памяткую 95-гадовую А. Васілевіч, маладжавага... Болей »
У новай кнізе Васіль Жуковіч пранікнёна піша пра любоў да роднага краю, свайго народа, яго выдатных сыноў і дачок, родных ды блізкіх людзей – маці, каханай, сяброў, землякоў. Ярка вылучаюцца нізкі вершаў “Свяціся імя тваё”, “Інтымны лад”, “Духоўная радня”. Такая паэзія стварае ў чытачоў пазітыўны настрой.... Болей »
Паэт Васіль Жуковіч, чые творы цягам дзесяцігоддзяў змяшчаюцца ў школьных падручніках, упершыню ў адным выданні побач з вершамі надрукаваў апавяданні і казкі. Кніга «Ласкавае сонейка» ўражвае жанравым і тэматычным дыяпазонам, адметным гумарам, добрым зместам. Прасякнутая любоўю да Беларусі, роднай прыроды... Болей »
У тэматычна багатай кнізе паэтам не ўтойваюцца найвастрэйшыя, самыя балючыя праблемы сучаснага жыцця. Яго найбольш хвалюе будучыня роднай краіны, лёс яе мовы, духоўнасці, незалежнасці. У выніку з чытачом працягваецца шчырая і пранікнёная гамонка, распачатая ў ранейшых зборніках. Многія старонкі прысвечаны... Болей »
Гэтая кніга — пра чалавечнае і звярынае ў людзях, а значыць — пра дабро і зло. Дзе б ні дзейнічалі станоўчыя героі твораў Васіля Жуковіча — у бязмежжы беларускае рэчаіснасці ці на чужыне, яны і ў экстрэмальных умовах захоўваюць сваю самасць, супрацьстаяць разбуральным сілам і, праяўляючы моц духу, трывала... Болей »
Новыя цыклы вершаў, прывезеныя паэтам з замежжа (з Нямеччыны і з Парыжа, з Летувы і з Украіны), склалі першы раздзел кнігі. Але ў цэнтры яго ўвагі — сям’я, з яе клопатамі і праблемамі, і родная Беларусь, яе мінулае і новы дзень, яе апантаныя сыны і дочкі. Напэўна, уразіць чытача і раздзел з шаснаццаці... Болей »
Зборнік складзены з двух раздзелаў. У першым з іх — творы, заснаваныя часта на адмоўных якасцях людзей і негатыўных момантах рэчаіснасці, а ў другім — уражанні паэта, што склаліся ад прачытання многіх беларускіх вешатворцаў; дасціпнаю моваю гумару ён дапамагае знакамітым і менш вядомым аўтарам усміхнуцца... Болей »
Аўтара кнігі, багатай жанрава і тэматычна, найбольш хвалююць будучыня бацькаўшчыны, апаленай Чарнобылем і абцяжаранай бальшавіцкай спадчынай, лёсы яе сыноў і дачок, дарагіх яго сэрцу людзей.... Болей »