- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Менску. Закончыў менскую сярэднюю школу № 87 (1995), філфак БДУ (2000), асьпірантуру пры ім (2003). Кандыдат філялягічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995 – 2002), цяпер – у часопісах “Роднае слова” і “Arche”.
Літаратурны шлях пачаў зь перамогі на менскім гарадзкім паэтычным конкурсе “Родны горад” (1994). Набыў вядомасьць як паэт-экспэрымэнтатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм. Выдаў зборнікі паэзіі “Калі ў хаце дывэрсант” (1996), “Рогі гор” (1997), “Прыкры крык” (2001), “Дыяфрагма” (2003).
Выступае таксама як дасьледчык-літаратуразнаўца (сфэра навуковых зацікаўленьняў – авангардная паэзія, фармальны экспэрымэнт у літаратуры, сынтэз мастацтваў). Разам зь Верай Бурлак пераклаў кнігу Арнольда Макміліна “Беларуская літаратура дыяспары” (2003). Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага (кніга “Лугназад”, 2006).
Удзельнік творчага руху “Бум-Бам-Літ” (зь вясны 1996 г.), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, пэрформансаў. Спрычыніўся да дзейнасьці музычных гуртоў “Левае зазямленьне”, “Бусьлік супраць Кадука”, “Засралі казарму”, цяпер выступае з калектывам “Рацыянальная дыета”, які апошнім часам ладзіць музычна-паэтычныя канцэрты, ставіць авангардныя спектаклі паводле твораў сучасных аўтараў, а таксама клясыкаў футурызму. Адна з апошніх роляў Віктара – Разбойнік у п’есе “Янко крУль албАнскай” Ільлі Зданевіча.
Удзельнічаў у міжнародных праектах “Art-Lit-Akt” (Беларусь – Швецыя, 1999), “1984” (Беларусь – Латвія, 2000), “Вечар маладых паэтаў Беларусі” (Расея, Масква, 2001), “Сувязьразрыў” (Украіна – Беларусь, 2004), “Парадак слоў” (Мінск, 2006, 2007), “Навстречу – насустрач” (з расейска-амэрыканскім паэтам Сашам Гальперам; Мінск, 2007), “Дні беларускай і швэдзкай паэзіі” (Мінск – Гродна – Пінск, 2007), “Дні беларускай культуры ў Польшчы” (Вроцлаў, 2007), “Месяц аўтарскага чытаньня” (Брно, 2007) і інш.
Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую мовы.
Крыніца: Сайт Выдавецтва Галіяфы http://www.goliafy.com
"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай... Болей »

* Нямецкая акупацыя і лёс яўрэяў Гародні * Акерман Фэлікс, Зь вёскі ў Гародню. Саветызацыя Заходняй Беларусі як працэс акультурацыі / культурнай асыміляцыі мігрантаў зь вёскі * Блашчак Тамаш, Міністэрства беларускіх справаў ураду Літоўскай Рэспублікі (1918—1924) * Вашкевіч Андрэй, Чарнякевіч... Болей »
Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя... Болей »
Нумар прысьвечаны старажытнаму і сучаснаму Полацку. У выпуску: манаграфія Дарыюша Купіша "Полацак 1579", кніга Юркі Віцьбіча "Нататкі краязнаўца. Матар’ялы Віцебскае экспэдыцыі 1939 г.", артыкулы Васіля Вароніна "Палачане: забытая памяць пра мора", Андрэя Янушкевіча "Загадкі выправы Івана Грознага на... Болей »
У нумары: рэцэнзія Андрэя Ціхамірава "Мэнтальная карта і ўяўленая геаграфія Паўночна-Заходняга краю", развагі Ягора Новікава "Канспэкт гісторыі крывічоў", дыялектныя запісы Адама Варлыгі "Нецэнзурныя прымаўкі Лагойшчыны", а таксама палітычная аналітыка і літаратурныя рэцэнзіі.... Болей »
* «Мільярд удараў». Размова пра кнігу Юрыя Станкевіча * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед. * Васючэнка Пятро, Ад тэксту да філалагемы. Роздум пра літаратуру і жыцьцё... * Гілевіч Ніл, Як Бог на небе… * Дзьмітрыеў Генадзь, Хроніка непрыкаянай... Болей »
Цэнтральная тэма нумара — беларуская палітычная сцэна напярэдадні парламенцкіх выбараў у верасні 2008 г. Сярод аўтараў нумара — Віталь Сіліцкі, Ірына Віданава, Юры Чавусаў, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Дынько, Віктар Жыбуль, Эндру Ўілсан, Ноам Хомскі і інш. * Чаму я стаў грамадзкім актывістам, а мае аднаклясьнікі... Болей »