- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У аднатомнік увайшлі лепшыя творы (вершы, паэмы, празаіч-ныя творы, лісты да сяброў і блізкіх) выдатнага беларускага паэта-лірыка Паўлюка Труса (1904—1929). Акрамя вядомых ужо чытачу, у кнізе змешчаны і творы, знойдзеныя ў архівах і кнігасховішчах. Гэта — чатырнаццаты том «Беларускага кнігазбору».... Болей »
У даведніку ўжываюцца агульнапрынятыя ў беларускай бібліяграфіі скарачэнні. У імянны паказальнік уключаны прозвішчы і імёны аўтараў, укладальнікаў, рэдактараў і іншых асоб, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы слоўнікаў ці іх беларускай часткі. 3 мэтай адлюстравання вузкіх тэрмінасістэм тэматычны паказальнік... Болей »
Бацька сусветнага рэалізму, Анарэ дэ Бальзак ставіў калісь задачу праз «дзве або тры тысячы тыповых людзей пэўнай эпохі» увасобіць не толькі жыццё тагачаснае Францыі, але й лёс усяе цывілізацыі. Гэтая звышзадача адчуваецца ў назве, якую пісьменнік даў свайму грандыёзнаму цыклу з 96 раманаў і навелаў... Болей »
У кнігу ўваходзяць аповесці і апавяданні, напісаныя ў гады, калі ўжо можна было напісаць пра тое, пра што раней пісаць забаранялася. Так, аповесць "Мокры снег" расказвае пра трагічны лёс пісьменніка, аповесць "Перавал" — пра каханне, перад якім узнікла нечаканая перашкода. Лёс жанчыны, якая страціла... Болей »
«Мае ўспаміны» — гэта гісторыя ахвярнага каханьня набожнай жанчыны і безнадзейна хворага мужчыны. Яна — дачка віленскага купца немца, ён — беларускі палітык і антыквар. На фоне іх узаемаадносінаў — старажытная Вільня, першая сусьветная пайма. мары пра незалежную краіну Беларусь. Каханьне і шчырая вера... Болей »
Кніга прозы вядомага паэта і мастака вызначаецца заглыбленасцю ў жыццёвыя факты, цікавымі самабытнымі характарамі і вобразамі, метафарычнай моваю, непаўторнасцю замалёвак краявідаў роднай аўтару Лагойшчыны. Творы аўтара - гэта непадробная жыццёвая праўда, пададзеная цераз прызму шчырага і светлага позірка... Болей »
У дапаможніку прыводзіцца 100 тэкстаў сачыненняў на самыя разнастайныя тэмы: па гісторыі беларускай літаратуры, аналізу творчасці пісьменнікаў, характарыстыцы асобных персанажаў, аналізу твораў сучаснай літаратуры. Значная ўвага ўдзяляецца сачыненням на вольную (свабодную) тэму, напісанне якіх выклікае... Болей »
У кнізе вядомага літаратуразнаўца, пісьменніка, аўтара многіх дапаможнікаў для студэнтаў і вучняў падаюцца тэксты сачыненняў і вядзецца грунтоўная размова пра тое, як пісаць самастойна творчыя працы. Літаратурныя факты і з'явы тлумачацца па-новаму, у святле раней невядомых фактаў, з улікам дасягненняў... Болей »
У кнізе вы знойдзеце кароткі змест і аналіз твораў школьнай праграмы ад старажытнасці і да сучаснасці, біяграфічныя звесткі пра пісьменнікаў. Аўтар арыентавалася на праграмы, па якіх сёння выкладаецца родная літаратура ў школах рэспублікі. Зразумела, пераказ ніколі не заменіць сам твор. Кніга будзе вам... Болей »