be

Навіны

У Вільні адкрыўся кінафэстываль, які 6 гадоў праходзіў у Менску, а цяпер вандруе па Эўропе
2025-11-04 20:56
У Вільні адкрыўся кінафэстываль, які 6 гадоў праходзіў у Менску, а цяпер вандруе па Эўропе
3 лістапада ў сталіцы Літвы адкрыўся міжнародны кінафэстываль «Паўночнае зьзяньне», на якім у конкурсным паказе ўдзельнічае 9 беларускіх мастацкіх стужак.«Паўночнае зьзяньне» праводзяць 11 раз. Да 2020 году фэстывалі праходзілі ў Беларусі, але праз падзеі пасьля выбараў даводзіцца вандраваць.Сёлетняе...
Макс Шчур выдаў кнігу постпаэзіі “Чайны збор”
2025-11-04 20:27
Макс Шчур выдаў кнігу постпаэзіі “Чайны збор”
Выдавецкая ініцыятыва SayBeat выдала кнігу выбранай (пост)паэзіі Макса Шчура «Чайны збор», якая складаецца з найлепшых тэкстаў за 20 гадоў.Назва «Чайны збор» адсылае да зборніка паэзіі Макса Шчура 2006 году «Ранні збор». Новая кніга прысвечаная франка-чэскаму паэту сюррэалісту Петэру Кралу, які памёр...
«Забойцу сына думаюць выпусціць». Дзмітрый Плакс пра сямейную трагедыю і творчасць у Стакгольмскім тэатры
2025-11-04 20:01
«Забойцу сына думаюць выпусціць». Дзмітрый Плакс пра сямейную трагедыю і творчасць у Стакгольмскім тэатры
Драматург, рэжысёр, перакладчык Дзмітрый Плакс эміграваў з Беларусі ў 1997 годзе. Сёння ён — мастацкі кіраўнік тэматычнай сцэны Dramaten. Doc у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме. Надоечы разам з камандай яны прэзентавалі на мясцовай сцэне ўвасабляльныя чыткі паводле «Плошчы Перамогі» Альгерда...
Перадзаказ на ўнікальную манаграфію пра жаночыя рытуалы
2025-11-04 19:38
Перадзаказ на ўнікальную манаграфію пра жаночыя рытуалы
Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу мастацтвазнаўцы і культуралагіні Вольгі Лабачэўскай «Аброк. Абыдзённік. Жаночыя рытуальныя практыкі», якая прысвечана адметным жаночым традыцыйным беларускім рытулам.Манаграфія Вольгі Лабачэўскай прысвечана жаночым рытуальным практыкам...
«Нават калі вырываецца ўсё з каранямі, мы перараджаемся». Размова з мастачкай Марыяй Аленай Банэт пра ўнутраную плынь і вольную прастору Італіі
2025-11-04 17:27
«Нават калі вырываецца ўсё з каранямі, мы перараджаемся». Размова з мастачкай Марыяй Аленай Банэт пра ўнутраную плынь і вольную прастору Італіі
Беларуская мастачка Марыя Алена Банэт цяпер працуе над новым праектам «Ты сад», які стаў лагічным працягам яе ранейшых мастацкіх пошукаў. Напрыклад, серыі фатаграфій «Мая рака», якую аўтарка выканала з дапамогай ручнога друку. Яна прысвечана жыццю і гісторыі яе сям’і праз вобраз Нёмана і завяршылася...
9 лістапада ў Познані ўручаць Прэмію Цёткі
2025-11-04 16:52
9 лістапада ў Познані ўручаць Прэмію Цёткі
9 лістапада 2025 году на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Познані адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады.Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў»....
Зборнік вершаў Янкі Купалы ўпершыню выдадзены на в’етнамскай мове
2025-11-04 13:39
Зборнік вершаў Янкі Купалы ўпершыню выдадзены на в’етнамскай мове
У Ханоі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Там, дзе песня жыцця» (‘Nơi bài ca cuộc đời’) Янкі Купалы. Гэта першы пераклад на в’етнамскую мову твораў беларускага паэта.Кніга апублікавана выдавецтвам «Згода народа» (NXB Dân Trí) у супрацоўніцтве з выдавецтвам «Эканоміка — Фінансы» (NXB Kinh tế — Tài...
Болей »
Наша слова 27 (1022) 2011
pdf

Наша слова 27 (1022) 2011


140 гадоў з дня нараджэння Паўла Дземідовіча. Дземідовіч Павел Пятровіч (10.07.1871, в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага р-на — 7.3.1931), этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1890), Віленскі настаўніцкі інстытут (1897). З 1890 настаўнік у Менскім і Наваградскім... Болей »

Наша слова 26 (1021) 2011
pdf

Наша слова 26 (1021) 2011


Беларусаў заўсёды яднае песня. Больш за трыццаць выканаўцаў выступіла на канцэрце Свята беларускай культуры ў Беластоку. На адкрытай сцэне ў парку Планты прэзентаваліся салісты і ансамблі з Падлесся, а таксама госці з Беларусі. Выступіў танцавальны калектыў “Гарадзенскія карункі”. Свята - гэта таксама... Болей »

Наша слова 25 (1020) 2011
pdf

Наша слова 25 (1020) 2011


270 гадоў з дня нараджэння Жана Жылібера. Жылібер (Gilibert) Жан Эмануэль (21.06.1741— 2.09.1814), вучоны-прырода-знавец, лекар, мысліцель; заснавальнік першай на Беларусі медыцынскай акадэміі ў Гародні (1775—81). Нарадзіўся ў Францыі непадалёку ад Ліёна. Медыцынскую адукацыю атрымаў ва універсітэце... Болей »

Наша слова 24 (1019) 2011
pdf

Наша слова 24 (1019) 2011


Атрымана пасведчанне аб смерці Антона Луцкевіча. Гэтымі днямі Маргарыта Пярова, унучатая пляменніца Старшыні Рады Міністраў і міністра замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча, атрымала з аддзела запісу актаў грамадзянскага стану па г. Аткарску і Аткарскім раёне Саратаўскай вобласці... Болей »

Наша слова 23 (1018) 2011
pdf

Наша слова 23 (1018) 2011


130 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча. Луцкевіч Іван Іванавіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1881 года, ў сям’і ўдзельніка паўстання К. Каліноўскага, выхоўваўся пад уплывам твораў Ф. Багушэвіча і В. Дуніна-Марцінкевіча, і стаў змагаром за незалежную Беларусь. Разам з братам Антонам Іван заснаваў гурток беларускага... Болей »

Наша слова 22 (1017) 2011
pdf

Наша слова 22 (1017) 2011


Гарадзенскія ўлады рэкламуюць беларускія класы. Гукавая рэклама класаў з беларускай мовай навучання з'явілася ў гарадзенскім грамадскім транспарце. Бацькоў заахвочваюць запісваць дзяцей у беларускія класы, абяцаючы, што такая адукацыя дапаможа школьнікам засвоіць не толькі родную мову, але і больш глыбока... Болей »

Наша слова 21 (1016) 2011
pdf

Наша слова 21 (1016) 2011


175 гадоў з дня нараджэння Яна Карловіча. Карловіч Ян Аляксандр (28.5.1836, в. Субартоніс Алітускага пав., Літва - 14.6.1903), лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнавец. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1887, член-карэспандэнт 1877). Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1857). Вучыўся ў Парыжы і Гайдэльбергу... Болей »

Наша слова 20 (1015) 2011
pdf

Наша слова 20 (1015) 2011


100 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі. Вітка Васіль (сапр. Крысько Цімох), нарадзіўся 16.05.1911 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Слуцкай прафтэх-школы (1928) працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929-1930)... Болей »

Наша слова 19 (1014) 2011
pdf

Наша слова 19 (1014) 2011


80 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Гаўрусёва. Гаўрусёў Сцяпан Захаравіч (10.5.1931, в. Новааляксандраўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.3.1988), бел. паэт, крытык, перакладчык. Скончыў Магілёўскую педвучэльню (1951). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1947. Аўтар зб-каў паэзіі «Паходныя кастры» (1955)... Болей »

Наша слова 18 (1013) 2011
pdf

Наша слова 18 (1013) 2011


250 гадоў з дня нараджэння Станіслава Юндзіла. Станіслаў Баніфацы Юндзіл (6 траўня 1761, вёска Ясянцы Лідскага павету — 15 красавіка 1847) — прыродазнавец, батанік. Доктар філасофіі (1798) і тэалогіі (1800), сябар шматлікіх навуковых таварыстваў. Станіслаў Юндзіл — адзін з першых даследнікаў расліннага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org