- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзыдэнтам будзе Пазьняк альбо... Грыб. Але ня будзем забываць, што ў Кебіча ёсьць "сакрэтная зброя". Апошнімі днямі перад выбарамі нават Вячаслаў Кебіч "пайшоў у народ". Пікет у ягоную падтрымку быў выстаўлены ў Менску каля ўнівэрмагу "Беларусь". Цікава, што каля пікету пастаянна дзяжурылі некалькі... Болей »
"СВАБОДЫ баіцца раб". Вы трымаеце ў руках нумар фактычна забароненага выданьня. Хаця паводле закону закрыць газэту можа толькі суд, аднак урад Кебіча зрабіў прасьцей: загадаў Дому друку больш не друкаваць СВАБОДЫ. А ў нашых умовах, калі ўсе друкарні зьяўляюцца дзяржаўнымі і кантралююцца ўрадам, загад... Болей »
Кебіч - гэта вайна. Сакрэтныя дакуманты, якія атрымала рэдакцыя СВАБОДЫ, сьведчаць, што Кебіч і ягоная кампанія спадзяюцца толькі на аўтаматы Калашнікава і міліцэйскіх сабак. Узгадайце: кожны раз, калі пад Кебічам хістаецца крэсла, ён выводзіць да Дома ўраду ўнутраныя войскі. Ня выключана, што нават... Болей »
"Жалезны Фэлікс" таксама рыхтуецца да выбараў. Гэты здымак выдатна ілюструе той факт, што курс цяперашняга рэжыму застаецца нязьменным з камуністычных часоў. І нішто ня зьменіцца, калі на прэзыдэнцкіх выбарах "партыя ўлады" возьме верх. Рэстаўрацыю б’юста Дзяржынскаму, які стаіць у Менску наспраць "жоўтага... Болей »
Нашу зброю затрымалі каля Кіпра. Карэспандэнту СВАБОДЫ пра гэта паведаміў ("пад вялікім сакрэтам") адзін урадавы чыноўнік. Потым пайшлі чуткі, нібыта гэтая партыя беларускай зброі накіроўвалася ў Харватыю. Мы пачалі шукаць "канцы". І вось што ўдалося высьветліць.... Болей »
Кебич жил! Кебич жив!.. Кебіч будзе жыць? Трэці тыдзень крэсла пад Вячаславам Кебічам працягвае хістацца. Упершыню за тры з паловаю гады свайго прэм’ерства ён пачувае сябе гэтай няўпэўнена. Здараецца, што Старшыня Саўміну не вытрымлівае і пачынае крычаць зь мейсца: "Хлусьня!" (падчас выступленьня дэпутата... Болей »
Лепш адзін дзень пастаяць на плошчы, чым кожны дзень у чарзе. Размова была ў чарзе па хлеб. Дзядзька лаяў Кебіча, а цётка - "дэмакратаў". Аднак пад ціскам дзядзькавых аргумэнтаў цётка хутка пагадзілася, што "дэмакраты тут ні пры чым". І пачала лаяць Кебіча. Дзядзька незадаволена буркнуў: "Лепш бы адзін... Болей »
Ці праб’юцца дэмакраты ў дом ураду? Галоўная тэма гэтых дзён - кааліцыйны ўрад. Дэмакраты рыхтуюцца сур’ёзна і спадзяюцца да пачатку наступнага года дасягнуць мэты. Кебіч і К. таксама рыхтуюцца - па добрай волі сыходзіць яны не зьбіраюцца. Зрэшты, цяпер ужо залёка ня ўсё залежыць ад жаданьня Кебіча.... Болей »
У Шушкевіча ёсьць сябра. Здавалася, Шушкевіча натхнілі маскоўскія падзеі і ён пайшоў у наступ. Але падобна на тое, што Старшыня Вярхоўнага Савета вырашыў усяго толькі паказаць зубы, правёў, так бы мовіць, разьведку боем. Калі прааналізаваць паводзіны Шушкевіча ў другой палопве верасьня, можна пагадзіцца... Болей »
СЬвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы, якое адбудзецца 8 верасьня а 18 гадзіне ў Менску каля опэрнага тэтра, Урад лічыць "дзяржаўным злачынствам". Пра гэта сьведчаць афіцыйныя дакумэнты, копіі якіх неафіцыйным шляхам трапілі ў рэдакцыю СВАБОДЫ. Першы дакумэнт "Докладная записка" першаму намесьніку... Болей »