be

Навіны

Цыкл сустрэч з пісьменніцай Ганнай Кандрацюк і прэзентацыя яе кнігі
2025-11-08 13:27
Цыкл сустрэч з пісьменніцай Ганнай Кандрацюк і прэзентацыя яе кнігі
Цэнтр беларускай культуры запрашае на цыкл сустрэч з пісьменніцай, журналісткай і рэпарцёркай Ганнай Кандрацюк і прэзентацыю яе кнігі «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці». У кнізе — збор cямi гісторый пра людзей, якія пакінулі яскравы след у беларускай і польскай культуры: Кастусь Каліноўскі...
Выйшаў каляндар з мастацкімі фотаздымкамі Мінска пачатку 2000-х
2025-11-08 13:15
Выйшаў каляндар з мастацкімі фотаздымкамі Мінска пачатку 2000-х
Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла каляндар на 2026 год з чорна-белымі фотаздымкамі, зробленымі ў Менску ў 2002–2005 гадах. Аўтар фота — беларускі мастак, фатограф і літаратар Артур Клінаў. Каляндар прысвечаны 20-годдзю ягонага праекту «Горад Сонца».Як паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў інстаграме...
Не стала выбітнага беларускага філолага і літаратуразнаўцы Вячаслава Рагойшы
2025-11-07 21:36
Не стала выбітнага беларускага філолага і літаратуразнаўцы Вячаслава Рагойшы
Пайшоў з жыцця Вячаслаў Рагойша — даследчык рукапісаў Янкі Купалы, знаўца творчасці Максіма Танка і аўтар галоўнага «Паэтычнага слоўніка» ў Беларусі. Знанага філолага не стала ва ўзросце 83 гадоў. Пра гэта паведамілі знаёмыя навукоўцы.Вячаслаў Рагойша з’явўляецца настаўнікам не аднога пакалення паэтаў....
Камунікат на фестывалі PRADMOVA ў Познані
2025-11-06 20:44
Камунікат на фестывалі PRADMOVA ў Познані
Тры сустрэчы з нашымі Аўтарамі і кніжны кірмаш - так Фонд Kamunikat.org адзначыць сваю прысутнасць на VII Міжнародным фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Познані.«Рамаз з PRADMOVAJ мы наведалі ўжо ў гэтым годзе Вільню і Прагу. Цяпер час на Познань, дзе будуць нашыя Аўтары, нашыя кнігі, нашыя сустрэчы!» -...
Журы конкурсу “Экслібрыс” абвясціла пераможцаў
2025-11-06 20:32
Журы конкурсу “Экслібрыс” абвясціла пераможцаў
Штогадовы літаратурны конкурс «Экслібрыс», якія сёлета быў прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага «Буквара», падвёў вынікі. У гэтым годзе конкурс быў прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы...
“Слова на Слова” — школа, дзе беларуская літаратура гучыць па-польску”
2025-11-06 19:57
“Слова на Слова” — школа, дзе беларуская літаратура гучыць па-польску”
Сённяшняя «Госця Рацыі» — перакладчыца і беларусістка Яанна Бернатовіч, выкладчыца польска-беларускай школы перакладу «Слова на Слова», якая арганізуецца Цэнтрам Мерашэўскага.Набор у школу ўжо завяршыўся, і цяпер арганізатары рыхтуюцца да абвяшчэння вынікаў — да канца лістапада стануць вядомыя імёны...
Новыя творы аўтараў Берасцейшчыны ў адмысловым альманаху
2025-11-05 17:00
Новыя творы аўтараў Берасцейшчыны ў адмысловым альманаху
Выйшаў з друку чарговы — васямнаццаты— нумар альманаха літаратараў Берасцейшчыны «Жырандоля» (2025). У грунтоўным 200-старонкавым выданні публікуюцца новыя творы сучасных пісьменнікаў, успаміны і найлепшае з мінулых гадоў.Рубрыка «Паэзія» прадстаўлена вершамі Мікалая Аляксандрава, Аляксея Белага, Уладзіміра...
Болей »
Свабода 58/1996
pdf

Свабода 58/1996


"Афганскі востраў" на Свіслачы. 3 жніўня ў Менску, на востраве ля Траецкага прадмесця, адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка беларускім вайскоўцам, што загінулі ў Афганістане. Падзея сабрала да Траецкага сотні людзей. І гэта натуральна. Тысячы нашых землякоў былі там, У Афгане. Амаль васемсот нашых землякоў... Болей »

Свабода 57/1996
pdf

Свабода 57/1996


Сенсацыйная навіна з Вашынгтона. Два лідэры апазіцыйнай партыі Беларусі ў аўторак, 30 ліпеня, папрасілі прытулку, кажучы, што рэжым у былой савецкай рэспубліцы пагражае іхнім жыццям. Зянон Пазьняк, старшыня Паэртыі Беларускага народнага фронту, і Сяргей Навумчык, прэс-сакратар партыі, выступілі на прэс-канфэрэнцыі... Болей »

Свабода 56/1996
pdf

Свабода 56/1996


"План ЦРУ": аўтараў сенсацыі трэба шукаць у Мінску. Высокапастаўленыя асобы ў Расей, Беларусі, ЗША і Польшчы абверглі сенсацыйнае паведамленне аднаго з лідэраў расійскай кампартыі Віктара Ілюхіна, які заявіў, быццам ЦРУ рыхтуе падрыўныя аперацыі супраць прэзідэнта Лукашэнкі. У чацвер 25 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі... Болей »

Свабода 55/1996
pdf

Свабода 55/1996


Зварот кіраўнікоў палітычных партыяў да ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь. Аб грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне. Паважаныя суайчыннікі! Споўнілася два гады з дня абрання першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На жаль, мала што можна сказаць аб дасягненнях за гэты час. Усэібаковы... Болей »

Свабода 54/1996
pdf

Свабода 54/1996


Служба бяспекі прэзідэнта фінансуецца лепш за ўсіх. Пра гэта сведчаць афіцыйныя вынікі выканання б’юджэту за першае паўгоддзе 1996 году. Служба бяспекі прэзідэнта, згодна з гэтымі дадзенымі, трымае першае месца сярод дзяржаўных структур, якія жывуць з б’юджэту. Яе фінансаванне за паўгоддзе склала ажно... Болей »

Свабода 52/1996
pdf

Свабода 52/1996


Мсье Лукашэнку ў Парыжы ацанілі. Французаў традыцыйна прынята лічыць дасціпнымі людзьмі. Удзячнай глебай для пракрыкаванняў у досціпах стала для французскай прэсы тэма візіту беларускага прэзідэнта ў Парыж. "Мсье Лукашэнка - адзін з рэдкіх высокапастаўленых чыноўнікаў - грамадзянаў Беларусі - які можа... Болей »

Свабода 51/1996
pdf

Свабода 51/1996


"Беларускі прыхільнік Гітлера ў Парыжы". Артыкул пад такім загалоўкам 10 ліпеня змясціла буйнейшая штодзённая газета Францыі Le Monde. Рэжым Лукашэнкі сілай жорстка падаўляе ўсялякія апазіцыйныя выступленні. Эканамічныя рэформы зведзеныя да нуля. Прадпрыемствы стаяць, камерцыйныя банкі поўнасцю падпарадкаваныя... Болей »

Свабода 50/1996
pdf

Свабода 50/1996


Панядзелак пачаўся з цяжкай размовы. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка і старшыня ВС С. Шарэцкі пачалі свой працоыны тыдзень з сустрэчы, якая адбылася на "прэзідэнцкай тэрыторыі". Іх размова доўжылася 45 хвілін і, як заўважылі людзі з атачэння спікера, не дадала Шарэцкаму добрага настрою. Між тым прэс-сакратар... Болей »

Свабода 49/1996
pdf

Свабода 49/1996


Беларускія палітыкі пра перамогу Барыса Ельцына. Станіслаў Шушкевіча: "Я задаволены тым, што перамог Ельцын. Гэта лепшы варыянт. Далей я не стаў бы каментаваць, а больш увагі надаў бы ўплыву вынікаў расійскіх выбараў на становішча ў Беларусі. Рэч у тым, што калі б мы прытрымліваліся разумнай палітыкі... Болей »

Свабода 48/1996
pdf

Свабода 48/1996


Услед за Хадыкам і Сіўчыкам - Вячорка. Мінская гарадзкая пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць яшчэ аднаго кіраўніка БНФ - намесніка старшыні Народнага фронта 33п-гадовага Вінцука Вячоркі. На мінулым тыдні В. Вячорка быў выкліканы ў пракуратуру, дзе яму было прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org