be

Навіны

У Вільні адкрыўся кінафэстываль, які 6 гадоў праходзіў у Менску, а цяпер вандруе па Эўропе
2025-11-04 20:56
У Вільні адкрыўся кінафэстываль, які 6 гадоў праходзіў у Менску, а цяпер вандруе па Эўропе
3 лістапада ў сталіцы Літвы адкрыўся міжнародны кінафэстываль «Паўночнае зьзяньне», на якім у конкурсным паказе ўдзельнічае 9 беларускіх мастацкіх стужак.«Паўночнае зьзяньне» праводзяць 11 раз. Да 2020 году фэстывалі праходзілі ў Беларусі, але праз падзеі пасьля выбараў даводзіцца вандраваць.Сёлетняе...
Макс Шчур выдаў кнігу постпаэзіі “Чайны збор”
2025-11-04 20:27
Макс Шчур выдаў кнігу постпаэзіі “Чайны збор”
Выдавецкая ініцыятыва SayBeat выдала кнігу выбранай (пост)паэзіі Макса Шчура «Чайны збор», якая складаецца з найлепшых тэкстаў за 20 гадоў.Назва «Чайны збор» адсылае да зборніка паэзіі Макса Шчура 2006 году «Ранні збор». Новая кніга прысвечаная франка-чэскаму паэту сюррэалісту Петэру Кралу, які памёр...
«Забойцу сына думаюць выпусціць». Дзмітрый Плакс пра сямейную трагедыю і творчасць у Стакгольмскім тэатры
2025-11-04 20:01
«Забойцу сына думаюць выпусціць». Дзмітрый Плакс пра сямейную трагедыю і творчасць у Стакгольмскім тэатры
Драматург, рэжысёр, перакладчык Дзмітрый Плакс эміграваў з Беларусі ў 1997 годзе. Сёння ён — мастацкі кіраўнік тэматычнай сцэны Dramaten. Doc у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме. Надоечы разам з камандай яны прэзентавалі на мясцовай сцэне ўвасабляльныя чыткі паводле «Плошчы Перамогі» Альгерда...
Перадзаказ на ўнікальную манаграфію пра жаночыя рытуалы
2025-11-04 19:38
Перадзаказ на ўнікальную манаграфію пра жаночыя рытуалы
Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу мастацтвазнаўцы і культуралагіні Вольгі Лабачэўскай «Аброк. Абыдзённік. Жаночыя рытуальныя практыкі», якая прысвечана адметным жаночым традыцыйным беларускім рытулам.Манаграфія Вольгі Лабачэўскай прысвечана жаночым рытуальным практыкам...
«Нават калі вырываецца ўсё з каранямі, мы перараджаемся». Размова з мастачкай Марыяй Аленай Банэт пра ўнутраную плынь і вольную прастору Італіі
2025-11-04 17:27
«Нават калі вырываецца ўсё з каранямі, мы перараджаемся». Размова з мастачкай Марыяй Аленай Банэт пра ўнутраную плынь і вольную прастору Італіі
Беларуская мастачка Марыя Алена Банэт цяпер працуе над новым праектам «Ты сад», які стаў лагічным працягам яе ранейшых мастацкіх пошукаў. Напрыклад, серыі фатаграфій «Мая рака», якую аўтарка выканала з дапамогай ручнога друку. Яна прысвечана жыццю і гісторыі яе сям’і праз вобраз Нёмана і завяршылася...
9 лістапада ў Познані ўручаць Прэмію Цёткі
2025-11-04 16:52
9 лістапада ў Познані ўручаць Прэмію Цёткі
9 лістапада 2025 году на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Познані адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады.Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў»....
Зборнік вершаў Янкі Купалы ўпершыню выдадзены на в’етнамскай мове
2025-11-04 13:39
Зборнік вершаў Янкі Купалы ўпершыню выдадзены на в’етнамскай мове
У Ханоі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Там, дзе песня жыцця» (‘Nơi bài ca cuộc đời’) Янкі Купалы. Гэта першы пераклад на в’етнамскую мову твораў беларускага паэта.Кніга апублікавана выдавецтвам «Згода народа» (NXB Dân Trí) у супрацоўніцтве з выдавецтвам «Эканоміка — Фінансы» (NXB Kinh tế — Tài...
Болей »
Наша Ніва 19/2005
pdf

Наша Ніва 19/2005

першая беларуская газэта

Вайна з палякамі. Улады атакуюць Саюз палякаў у Беларусі. СПБ абуранае «паклёпніцкім» фільмам БТ: «гэта распальваньне варожасьці». Дыпляматычны мардабой між Менскам і Варшавай набірае абароты. Старшыня СПБ Анжаліка Борыс: «Іншага зьезду ня будзе. Будзем зьвяртацца да Эўразьвязу». Камэнтар Пётры Рудкоўскага:... Болей »

Наша Ніва 18/2005
pdf

Наша Ніва 18/2005

першая беларуская газэта

Незалежнасьць ад Скарыны. Аляксандар Лукашэнка марыць пра вечнасьць і не забывае пры гэтым надзённых палітычных задачаў. Машэраў адказаў за дачку, заадно на задворкі гораду прыйшлося адправіцца Скарыну. Нашчадкі Машэрава: «Мы абражаныя, але ня зьдзіўленыя». Пратэстоўцы на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі... Болей »

Наша Ніва 17/2005
pdf

Наша Ніва 17/2005

першая беларуская газэта

Пакрадзенае сьвята. «Савецкія войскі ўратавалі нас ад вынішчэньня, але прынесьлі нам несвабоду», — такая ацэнка 1945 году здаецца справядлівай Войцеху Ярузэльскаму. «Савецкая армія вызваліла Эстонію ад нацысцкай акупацыі, але пачалася новая акупацыя, наступствы якой — трагічныя для эстонскага народу»... Болей »

Наша Ніва 16/2005
pdf

Наша Ніва 16/2005

першая беларуская газэта

«Ні кроку назад!» Чарнобыльскі шлях-2005: моладзь спыніла спэцназ. Рэпартаж Алеся Кудрыцкага. Здавалася, рэзыдэнцыя ды яе ваколіцы вымерлі. Так, рэдкія ахоўнікі ў цывільным ды міліцыянты, што парачкамі сумуюць пад халодным дажджом. Пусты сквэрык ля Купалаўскага тэатру. Але на крутой вулачцы, што... Болей »

Наша Ніва 15/2005
pdf

Наша Ніва 15/2005

першая беларуская газэта

Вялікі спачын. Субота для чалавека ці людзі для суботнікаў? Рэфлексія Віталя Тараса. Напачатку — гісторыя, якую расказаў адзін мой малады калега і якую мне даўно карцела пераказаць. Аднойчы, калі яму было гадоў шэсьць, ён прачытаў вядомы надпіс на франтоне гмахаў, што ўтвараюць паўдугу на плошчы Перамогі... Болей »

Наша Ніва 14/2005
pdf

Наша Ніва 14/2005

першая беларуская газэта

Выбралі з аднаго. Сацыял-дэмакраты аб’ядналіся, выбраўшы лідэрам Аляксандра Казуліна. Як і першая, другая спроба аб’яднаньня сацыял-дэмакратаў пачалася ў Менску на станцыі Дружная. Аўтобус, на якім дэлегаты меліся ехаць на месца зьезду, не зьявіўся, таму быў дадзены сыгнал ехаць на мэтро, не прыцягваючы... Болей »

Наша Ніва 13/2005
pdf

Наша Ніва 13/2005

першая беларуская газэта

Лабрадор Коні вызначыўся з адзіным кандыдатам. У Сочы Пуцін гарантаваў Лукашэнку поўную падтрымку: цэны на газ ня ўзьнімуцца, што раўназначна $120 мільёнам у выбарчую касу ППРБ. Адначасова ў кампаніі-2006 дэмакратычнай апазыцыі наступіў першы крытычны момант. Усяму віной спрэчкі па працэдурных пытаньнях.... Болей »

Наша Ніва 12/2005
pdf

Наша Ніва 12/2005

першая беларуская газэта

Рост ці разьвіцьцё? Ці ўстойлівы той эканамічны рост, які дэманструе беларуская гаспадарка? Ці адбываецца разам з ростам эканомікі яе разьвіцьцё? Бо адзін колькасны рост нічога ня варты — расьці можа і сьметнік. Беларуская гаспадарка праз прызму тэорыі нобэлеўскага ляўрэата Саймана Кузьняца — артыкул... Болей »

Наша Ніва 11/2005
pdf

Наша Ніва 11/2005

першая беларуская газэта

БНР — гэта кул. Тэлеграма кайзэру, тэлеграмы Леніну і іншыя артэфакты беларускай гісторыі на алоўку ў фэльетаніста Лёліка Ушкіна. Правядзiце псыхалягiчны тэст — паспрабуйце з ходу прыгадаць пяць-сем асацыяцый, зьвязаных з угодкамі БНР. Мяркую, што ваша падсьвядомасьць вывергне вонкi наступны слоўны... Болей »

Наша Ніва 10/2005
pdf

Наша Ніва 10/2005

першая беларуская газэта

Пад прыгнётам мужнее нацыя. Публічная лекцыя Васіля Лявонава «Новая Беларусь. Як мы будзем разбудоўваць Беларускую Дзяржаву?». Васіль Лявонаў, былы міністар сельскай гаспадаркі і нефармальны лідэр гаспадарчае эліты, выступіў з публічнай лекцыяй «Новая Беларусь. Як мы будзем разбудоўваць беларускую дзяржаву?»... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org