25 сакавіка адбудзецца канцэрт для Беларусі ў Нацыянальнай філармоніі
2021-03-25 15:58
25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве адбудзецца канцэрт «Граем для Беларусі».
Арганізатар канцэрту,
Нацыянальны цэнтр культуры, шмат гадоў актыўна працуе ў карысць дыялогу польскай культуры з культурай суседніх дзяржаў. Ён падтрымлівае ідэю грамадскай салідарнасці і барацьбу жыхароў краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы за дэмакратыю і свабоду.
У сувязі з сітуацыяй у Беларусі гэтая актыўнасць цяпер асабліва важная, – гаворыць дырэктар Нацыянальнага цэнтру культуры прафесар Рафал Вісьнеўскі (Rafał Wiśniewski). І адзначае, што канцэрт будуць весці на дзвюх мовах.
- Канцэрт будзе па-польску і па-беларуску. Мы паважаем нашых сяброў, калег з Беларусі і беларускае грамадства. На маю думку, гэта пазітыўны сігнал, што канцэрт на дзвюх мовах.Падчас мерапрыемства выступяць польскія і беларускія артысты. У праграме канцэрту, акрамя твораў гурту Naviband, таксама кампазіцыі Часлава Немэна і песня «Муры». Канцэрт будзе транслявацца ў прамым эфіры па Польскім тэлебачанні, у тым ліку на канале Белсат, а таксама ў інтэрнэце.
нг