26 сакавіка Арлоў у Шчэціне прэзентуе непадцэнзурнага Караткевіча
2026-03-20 11:06
Ёсць кнігі, з’яўленне якіх не бывае выпадковым. Выданне рамана
Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» Фондам Kamunikat.org было даўно чаканай падзеяй — як для чытачоў, так і для тых,
хто ўспрымае беларускую літаратуру як жывую частку сучаснасці.
Раман, знаёмы многім пакаленням школьнікаў, быў выключаны з праграмы ў
2023 годзе. Але яшчэ нядаўна гэтую кнігу можна было прачытаць на
“Валадарцы” (sic!) і ў іншых турмах, дзе ўтрымліваюцца палітзняволеныя.
Удзел у сустрэчы з чытачамы бяруць выдавец, дырэктар
Фонда Kamunikat.org Яраслаў Іванюк і пісьменнік
Уладзімір Арлоў. Спадар
Яраслаў раскажа гісторыю выдання, якім Камунікат завершыў святкаванне свайго 25-годдзя.
Уладзімір Арлоў падзеліцца асабістымі згадкамі:
як класік паўплываў на яго жыццё і выбар. Наведнікі сустрэчы пачуюць між
іншым пра касманаўташ над Оршай, пра сланоў у цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі толькі па дзве ў адны рукі.
Падчас сустрэчы можна будзе набыць беларускія кнігі, выдадзеныя Фондам “Камунікат”.