- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
9 лістапада ў 19.00 у віленскай кавярні Paviljonas (Pylimo g. 21B) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым з нагоды новага выдання ягонай легендарнай кнігі выбранай прозы «Ордэн Белай Мышы».
У сустрэчы возьме ўдзел вядомы беларускі музыка, кампазітар і тэатральны прадзюсар Раман Арлоў, у выкананні якога прагучаць улюбёныя песні Уладзіміра Арлова і многіх іншых беларусаў.