be
pdf

Аб чым шуміць Белавежская пушча

Гайдук Мікола
Казкі і легенды

Як здарыцца вам калі-небудзь пабываць у Белавежскай пушчы, вы абавязкова прыслухайцеся да яе гоману. Не маўчыць яна ніколі. Кожны раз, як я наведваў Белавежу і ўслухоўваўся ў гэты яе няспынны пошум, мне здавалася, што чую нейкае бясконцае апавяданне на дзіўнай, незразумелай мне мове. Раз лілося яно так жвава і весела, што ўсё навокал аж звінела і ззяла, іншы раз разлягаўся ў ім маркотны стогн, ад якога пушчанскія страхотныя бурыя вываратні станавіліся больш страшнымі, а чорная вада ў дрыгвястых топелях рабілася яшчэ чарнейшай. Цэлымі днямі блукаў я па самых глухіх нетрах пушчы, кружыў па яе ўзлесках. Але аніяк не мог разгадаць гэтую дзівосную мову-сказ

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1982
  • Выдавец: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Мастацкая літаратура, Дзіцячая літаратура
  • Copyright: © 1982 by Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4138, 5056
  • Дадатковая даведка: Асобнік у бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства з аўтографам Аўтара.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org