16 снежня 2025 года на канале
Беларускага ПЭНа адбылася анлайн-цырымонія ганаравання прэміяй імя
Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2024
годзе. Штогадовая прэмія, заснаваная ў 1994 годзе, носіць імя выбітнага
беларускага пісьменніка ды грамадскага дзеяча і традыцыйна ўручаецца
аўтарам за выдатную гістарычную прозу, якая спрыяе абуджэнню гістарычнай
свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Сёлета былі ўганараваны некалькі пераможцаў:
- за інтэлектуальную актуалізацыю матэрыяльнай спадчыны прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымала Кацярына Ваданосава і яе праект «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на тэлеканале «Белсат»;

