en

Ахроменка Уладзіслаў

Ахроменка Уладзіслаў

Нарадзіўся 29.01.1965 у Гомелі. Тата, Ігар Яўхімавіч – інжынер завода РТО, маці Ірына Канстанцінаўна, -- выкладчыца Гомельскай музычнай вучэльні ім. Сакалоўскага. Празаік, кінасцэнарыст, драматург. Вучыўся ў сярэдняй школе №26 г. Гомеля (1972-78), Сярэдняй Спецыяльнай Музычнай Школе пры Беларускай Дзяржаўнай Кансерваторыі, клас фартэпіяна (1978-1981), Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981-1984), Беларускай Дзяржаўнай Кансэрваторыі (1984-89, клас Цветаевай І. А.). Лаўрэат нацыянальнага конкурса маладых выканаўцаў (Мінск, 1977, 1-ая прэмія). Працаваў выкладчыкам музычнай школы г. Лоева, карэспандэнтам часопіса “Крыніца”, рэдактарам аддзела часопіса “Бярозка”, адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты “Культура”, рэдактарам газеты беларусаў у Польшчы “Ніва” (Беласток). З 1993 працуе па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі.

Прадстаўнік у Беларусі маскоўскага выдавецтва “Эксмо”.

Першае апавяданне – часопіс “Бярозка” (1988).

Працуе ў вострасюжэтных, камерцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам з’яўляецца адным з распачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана.

Аўтар кніг прозы “Здані і пачвары Беларусі” (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), кінараман “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве” (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша” (2009, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Тэорыя змовы” (2011).

Аўтар п’есы “Русалка Камсамольскага возера” (2010, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам).

Апавяданні, навэлы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Перакладзены на ўкраінскую, славацкую і польскую мовы.

Паводле рамана “Жулик” (Масква, 2004, рускай мовай) напісаў кінсцсэнарый фільма, кінасерыял “Жулик” (16 серый, Масква, “Парадзіз-прадакшн”, рэжысёр Р. Фрунтаў, 2008, http://ruskino.ru/mov/11021).

Пад шматлікімі псеўданімамі выдаў блізка дзьвюх соцен арыгінальных т.з. камерцыйных раманаў на рускай мове, некаторыя з іх экранізаваныя.

Жанаты, трое дзяцей.

Жыве ў Менску і ў Чарнігаве.

Ахроменка Уладзіслаў :: Publications

pdf epub

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

апокрыф-правакацыя
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна. Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць...… More

pdf

Русалка Камсамольскага возера

Фарс у двух актах
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Падзеі адбываюцца ў нашы часы на ўзбярэжжы Камсамольскага возера горада Мінска, а таксама ў яго акваторыі і на яго дне....… More

pdf epub

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

кінараман-фарс
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага...… More

pdf

Здані і пачвары Беларусі


Францішак Хлус (Ахроменка Уладзіслаў), Марцін Юр (Клімковіч Максім)

«Здані і пачвары Беларусі» — аскепак «тутэйшаўскай» праграмы напісаньня беларускіх маскультурных кніг — займальна-пацяшальных і разам з тым нацдэмаўскіх. Аўтары, пра сапраўдныя імёны якіх можна толькі здагадвацца, паставілі сабе за мэту «дасьледаваньне арэалаў і ладу існаваньня звышнатуральных ды замагільных...… More

pdf

Дзеяслоў 93

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 88

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 66

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня....… More

pdf

Макулатура 4 (Дзённікі па Англіі)

Часопіс беларускае прозы

Чаму чацьвёртая “Макулатура” мае назву “Дзёньнікі па Англіі”? А таму, што такую рэч, як Англія, беларусу проста грэх абмінаць: тут вам і клубніцы, і Таўэр оф Ландан, і чырвоныя тэлефонныя будкі, і пякучае жаданьне пабачыць горад, які стаўся амаль родным і блізкім праз школьныя ўрокі (London is the capital...… More

pdf

Макулатура 3

Часопіс беларускае прозы

Беларуская літаратура на вышыні, гэта лёгка бачна праз тэксты, якія мы цяпер ужо рэгулярна атрымліваем на скрыню. Нават болей: на Беларусі шмат пішуць, і ня толькі паэзію. Не, не зусім так, тут варта адзначыць, што літаратура, якая ствараецца маладым, сучасным пакаленьнем – дзёрзкая, свавольная, няхай...… More

pdf

Макулатура 2

Часопіс беларускае прозы

Другі нумар Макулатуры гатовы, і нам стала крыху сумна, бо працаваць над ім было неверагодна цікава й захапляльна! Тэкстаў было шмат, і мы вымушаныя былі адбіраць даволі строга… Але на гэтым мы не збіраемся спыняцца, і тут, пасля прэзэнтацыі на Культурным партале КУ, мы адразу спяшаемся абвясціць цудоўную...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org