- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ледзьве першыя промні сонца загулялі па дахах старажытнага Мінска, брыгада Валодзі Ташкевіча ўжо выгружалася з невялічкага пазіка на вуліцы Аранскай. Заказчык Іван Іванавіч, хударлявы, нешматслоўны мужчына ў добрым чорным паліто і капелюшы, загадаў быць на месцы а 5-й гадзіне раніцы. А неўзабаве падкаціў і сам на чорным BMW. Коратка прывітаўшыся, Іван Іванавіч падвёў Ташкевіча да драўлянага двухпавярховага будынка. (Фрагмент)