- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя... Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. Раман у дзесяці гісторыях з жыцьця адважнага асьветніка й энцыкляпэдыстага Яна Адама Марыі Клакоцкага і ягоных ценяў, з дадаткам зацемаў аўтара, двух эпіграфаў зь лістоў сусьветна вядомых творцаў ды пасьляслоўем Францішка Эн., у якім той упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве скарыстоўвае посткаляніяльны панятак галюцынагеннай прысутнасьці Сябе як Іншага, а таксама фрагмэнтаў двух ненапісаных раманаў, якія — з глыбокай мэтафізычнай пэрспэктывы — бачацца як адзін ненапісаны раман пад рознымі назвамі.