- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У працы ўпершыню ў айчынным літаратуразнаўстве праведзены цэласны, канцэптуальны аналіз кожнага з этапаў эвалюцыі светапогляду А.Міцкевіча, знойдзены новы “ключ”, які раскрывае нацыянальную адметнасць усёй шматграннай “карціны свету” паэта – спецыфічны, літвінска-беларускі падыход да выяўлення дыялектычных адносін паміж дабром і злом. Творчасць А.Міцкевіча разгледжана як неад’емная, арганічная частка літаратурнага працэсу Беларусі, даказана ідэйна-тэматычная тоеснасць светапогляду А.Міцкевіча і яго сучаснікаў, пісьменнікаў і паэтаў беларускай літаратуры ХІХ ст. (Ф.Багушэвіча, Я.Баршчэўскага, Г.Жавускага, Т.Зана, Ю.Крашэўскага, І.Ходзькі, А.Плуга, У.Сыракомлі, Я.Чачота).