- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга ,Алам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства" — гэта першая манаграфічная спроба даследавання беларуска-польскіх літаратурных узаемасувязяў XIX — пач. XX ст., канцэптуальна спраектаваных праз творчасць класіка беларускай літаратуы Янкі Купалы як аднаго з самых аўтарытэтных знаўцаў пальшчызны на Беларусі. Аналізуюцца вобразна-тэматычныя і стылёвыя асаблівасці паэзіі, драматургіі, прозы тых аутараў, творчасць якіх так ці інакш звязана з беларускай рэчаіснасцю — А. Міцкевіч, Ю. Славацкі, У. Сыракомля, М. Канапніцкая, І. Крашэўскі, С. Выспянскі, Э. Ажэшка. Упершыню агучана тэма паэзіі „Młodej Polski” ў дачыненні да "Маладой Беларусі" Купалы. На падставе новых крыніц і звестак і паглыбленага пераасэнсавання таго, што было вядома раней, інтэрпрэтуюцца старонкі біяграфістыкі як самай заблытанай і трагічнай у лёсе Міцкевіча і Купалы. Кніга вызначаецца навізною падыходаў і поглядаў.