en

Адамчык Міраслаў

Адамчык Міраслаў

Міраслаў Адамчык (Міраслаў Вячаслававіч Адамчык) – паэт, празаік, драматург, перакладчык і выдавец.

Нарадзіўся 6 жніўня 1965 г. у горадзе Мінску, у сям’і пісьменніка Вячаслава Уладзіміравіча Адамчыка.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1990). Адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў пры СП БССР «Тутэйшыя» (1986/1987 — 1990).

Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі з 1993 году.

Працаваў рэдактарам часопіса “Бярозка” (1989 – 1990), адказным сакратаром часопіса “Беларусь” (1990 -1991). Заснаваў “Беларускую. асацыяцыю дэтэктыўнага і прыгодніцкага рамана” (1990-1996), выдавецтвы “Літаратура”(1996-1999) і “Сучасны літаратар”(1999 -2009), у якіх працаваў галоўным рэдактарам. З 2009 года працуе адказным рэдактар выдавецтва ”Харвест”.

Вершы выдаваліся пад псеўданімам Міраслаў Шайбак ў калектыўных зборніках літаратурнага аб’яднання “Тутэйшыя” (1989) і хайку беларускіх паэтаў “Круглы год” (1996).

Міраслаў Адамчык аўтар аповесці “Забойства на Каляды” (1994). Кнігі прозы і драматургіі “ЗБОРНІК” Масква, АСТ, (2004), кніг прозы “Карона Вітаўта Вялікага” (2004) і “Карона” (2008 ).

Аповесць «Каханка д’ябла, або карона Вітаўта Вялікага» (1995 ),шматразова перавыдавалася, у тым ліку ў выдавецтвах “Мастацкая літаратура”.

У Тэатры сучаснай драматургіі пастаўлены п’есы Міраслава Адамчыка “Чорны квадрат” (1996)і “Францыск Скарына, або нагавіцы святога Георгія” (1999).

Пераклаў на рускую мову зборнік хоку Басё (1998) і зборнік японскай лірыкі “100 вершаў 100 паэтаў” (1999).

У суаўтарстве з Уладзімірам Адамчыкам, Міраслаў Адамчык напісаў і выдаў шэраг твораў пад псеўданімамі : Тэафілія Сабоцкая, Уладзімір Сакалоў і Андрэй Варонін.vЗ’яўляецца ўкладальнікам нізкі кніг па гісторыі мастацтва і архітэктуры, у тым ліку : «Шедевры русского искусства» (2008), «Шедевры русской иконописи», (2008) «Японская гравюра» (2009) «Всемирная энциклопедия. Сокровища мировой культуры» (2010), «Путеводитель по шедеврам русской живописи» (2010), «500 шедевров мирового искусства » (2010), «500 шедевров русского искусства» (2012) і іншых.

Аўтар падручніка для дашкольнікаў “Беларуская азбука” (2016).

Творы Міраслава Адамчыка перакладаліся на рускую, англійскую, балгарскую і японскую мовы.

Жыве ў Мінску.

Адамчык Міраслаў :: Publications

pdf

Карона


Адамчык Міраслаў

У кнізе „Карона” змешчаны дэтэктывы беларускага літаратара Міраслава Адамчыка....… More

pdf

100 пророчеств Леонардо да Винчи


Адамчик Мирослав

Хотя прошли столетия с тех времен, когда жил Леонардо да Винчи (1452—1519), итальянский живописец, скульптор, архитектор, ученый и инженер, а интерес к его личности не угасает и продолжает приковывать внимание просвещенной общественности....… More

pdf

Зборнік

Аповесці. Апавяданні. Хоку. П\'есы
Адамчык Міраслаў

У кнізе "Зборнік" змешчаны творы Міраслава Адамчыка розных жанраў: проза, паэзія і драматургія (частка твораў напісная пры ўдзеле Адама Глобуса і Максіма Клімковіча)....… More

Забойства на каляды

Аповесць, апавяданні
Адамчык Міраслаў

Гэта першая празаічная кніга М. Адамчыка. Апавяданні маладога аўтара вызначаюцца вострымі, падчас крымінальнымі сюжэтамі М. Адамчык працуе ў жанры дэтэктыва. У аповесці «Забойства на Каляды» чытач пазнаёміцца з прыватным дэтэктывам Бруна Чыкам, які паспяхова разблытвае таямнічае элачынства....… More

pdf

ARCHE 05(10)2000

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумара: Адам Глобус. У выданні публікуюцца гутаркі з Адамам Глобусам, запісаныя Аляксандрай Андрыеўскай ("Гульні з народам"), тэксты Адама Глобуса і пра Адама Глобуса (Андрэй Савіцкі і Надзея Садзікава). Таксама ў нумары: Камасутра; альбомная проза (Францішак Хлус, Марцін Юр) і альбомная лірыка...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org