en

Адамковіч Аляксандр

Адамковіч Аляксандр

Адамковіч Аляксандр Эдмундавіч – нарадзіўся 19.08.1977, в. Зорка Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў СШ у в. Зорка (1994), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (1999), факультэт славістыкі Віленскага педагагічнага ўніверсітэта (2006), магістрантуру ВНУ (2008). Тэма магістарскай працы: „Стараверы Шаркаўшчыны: сацыялінвістычны аспект“. Са снежня 2008 г. дактарант Інстытута літоўскай мовы (аддзел анамастыкі). Тэма дысертацыі: „Балта-славянскія анамастычныя кантакты ў Віцебскай вобласці“.

Працаваў галоўным захавальнікам фондаў, пасля навуковым супрацоўнікам у культурна-асветніцкім цэнтры імя Драздовіча Я. і ў музеі мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча ў в. Германавічы (1999–2002), намеснікам галоўнага рэдактара літоўскай гістарычнай газеты „Voruta“ (2008-2009 г.г.), рэдактарам газеты „Trakų žemė” (2009 г.). Непрацяглы час супрацоўнічаў з польскай газетай (4 нумары) “Nasz czas”, дзе быў адказны за беларускую старонку (2004 г.). З 2009 г. выкладаю беларускую літаратуру на філалагічным факультэце Літоўскага ўніверсітэта эдукалогіі.

Даследую гісторыю і культуру Шаркаўшчынскага краю. Матэрыялы публікаваў у мясцовым перыядычным друку. Распрацаваў пытанні для віктарыны “Ці ведаеш ты свой край?”

У вольны час працую ў архівах Вільні, Маладзечна, Віцебска, Мінска, збіраю матэрыялы па гісторыі Дзісеншчыны. Падрыхтаваў да друку кнігі: “Стараверы Шаркаўшчыны”, “Германавіцкая і Сцяпанпольская гміны (гісторыя, падзеі, дакументы)”.

Адамковіч Аляксандр :: Publications

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Кніга III - Віленская беларуская гісторыя ў асобах
Адамковіч Аляксандр

Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі беларусаў у Літве. Змешчаны матэрыялы, успаміны, здымкі аб асобах, якія ўдзельнічалі ў беларускім жыцці ў Літоўскай Рэспубліцы на мяжы ХХ-ХХІ ст.ст. Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, стуцэнтам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларусаў за...… More

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Кніга ІІ - З Богам па-беларуску
Адамковіч Аляксандр

Кніга прысвечана вывучэнню гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца факты беларускага рэлігійнага жыцця Віленскага краю за польскім часам (1921-1939 гг.). У другой частцы змешчаны інтэрв’ю з асобамі, якія ўдзельнічалі ў беларускім...… More

pdf

Беларусы ў Літве: учора і сёння

Кніга І – Вільня
Адамковіч Аляксандр

Кніга прысвечана вывучэнню старонак гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца моманты з жыцця беларусаў Віленскага краю за польскім часам 1921-1939 г.г., а менавіта, беларускае школьніцтва, беларускія перыядычныя выданні, а таксама...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org