Адбылася прэзэнтацыя кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня»
2021-06-04 16:40
У траўні ў «Бібліятэцы Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшаў 80-ы том — кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня», у якой расказваецца пра раён Старога гораду, што існаваў на Замкавай гары і ў яе ваколіцах і зьнік у ХХ стагодзьдзі разам з Замкавай гарой.Прэзэнтацыя прайшла ў онлайн-фармаце. Трансьляцыя вялася на Youtube-канале «Свабода-Premium» і ў сацыяльных сетках Радыё Свабода.
PDF-вэрсія кнігі для свабоднага і бясплатнага пампаваньня
ТУТ.