У парадку дня было некалькі важных пунктаў, сярод якіх — прыём у сябры СБП, віншаванне новапрынятых сябраў, віншаванне прамінулымі юбілеямі, абмеркаванне бягучых пытанняў, звязаных з актуальным парадкам дня.
У выніку таемнага галасавання ў лік сябраў ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" быў прыняты Мікола Гілевіч. Пасведчанні сябраў, акрамя спадара Міколы, атрымалі Вінцук Вячорка, Алесь Кіркевіч, Ганна Комар, Людміла Шчэрба. Мікалай Мароз і Галіна Сіўчанка атрымаюць пасведчанні крыху пазней.
Падчас паседжання Рада прыняла заяву ў сувязі з бягучай палітычнай сітуацыяй.
ЗАЯВА
Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”
28 верасня стала вядома, што сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады, лаўрэат Нобелеўскай прэміі пісьменніца Святлана Алексіевіч з’ехала з Беларусі на запланаванае раней лячэнне і працу над новай кнігай у Нямеччыну. Беларускія дзяржаўныя СМІ і найперш тэлебачанне скарысталі гэты момант, каб у чарговы раз ачарніць добрае імя сусветнавядомай пісьменніцы і паіранізаваць з яе вымушанага ад’езду. У прыватнасці, было выказанае меркаванне, цытуем, што “ў альтэрнатыўшчыкаў цяпер можа з’явіцца яшчэ адзін саюз пісьменнікаў за мяжою”.
Лічым неабходным паведаміць тым, хто забыўся ці робіць выгляд, што не ведае: такой патрэбы няма. Святлана Алексіевіч з’яўляецца дзейным сябрам Рады нашага Саюза беларускіх пісьменнікаў, які вось ужо напрацягу 26 гадоў, з першых дзён прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады, паслядоўна адстойвае правы беларускага народа на сваю дзяржаву, мову, культуру і літаратуру, за што пацярпеў жорсткі пераслед. Наш Саюз гвалтоўна пазбавілі ўласнага памяшкання – Дома літаратара ў цэнтры Мінска – і асноўных літаратурных выданняў. З гэтай прычыны напрацягу многіх гадоў Саюз беларускіх пісьменнікаў працуе ў роднай краіне практычна ва ўмовах “унутранай эміграцыі”.
Нагадаем, што наш Саюз быў заснаваны ў 1934 годзе класікамі беларускай літаратуры Янкам Купалам, Якубам Коласам ды інш. Нягледзячы на стварэнне ў 2006 г. лаяльнага да ўладаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, у наш Саюз прынцыпова ўваходзілі ўсе Народныя пісьменнікі Беларусі, а таксама самыя вядомыя і папулярныя беларускія літаратары, у тым ліку і, падкрэслім яшчэ раз, Святлана Алексіевіч.
Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў пасля чарговых выбараў Прэзідэнта адной з першых, ужо ранкам 10 жніўня, заявіла, што яна выступае за спыненне гвалту, вызваленне ўсіх палітзняволеных, адстаўку А. Лукашэнкі і правядзенне справядлівых і празрыстых выбараў Прэзідэнта з новым складам Цэнтральнай выбарчай камісіі і ўдзелам міжнародных назіральнікаў. Падзеі, што адбыліся пасля, масавыя мітынгі і дэманстрацыі пратэсту, якія праходзілі і праходзяць па ўсёй Беларусі вось ужо больш як 50 дзён і на якія толькі ў Мінску збіраецца ад 100 да 300 тысячаў жыхароў, а таксама жорсткія расправы ўладаў над дэманстрантамі, арышты і суды над імі, перакрыццё інтэрнэту ды інфармацыйных сайтаў, нематываваныя арышты больш за 15 тысячаў грамадзянаў Беларусі, толькі пацвердзілі справядлівасць гэтых патрабаванняў.
Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў выказвае сваю падтрымку Каардынацыйнай радзе і асабіста Святлане Алексіевіч і прызнае Каардынацыйную раду паўнамоцным прадстаўніком беларускага народа, які можа весці перамовы аб будучыні нашай краіны.
Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў звяртаецца да кіраўнікоў дзяржаў-суседак Беларусі – Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны – не быць староннімі назіральнікамі за тым, што адбываецца ў нашай краіне, а зрабіць захады дзеля прымусу беларускіх уладаў да дыялогу з беларускім народам і ягоным прадстаўніком – Прэзідыумам Каардынацыйнай рады. Толькі дэмакратычная суверэнная Рэспубліка Беларусь можа быць паўнавартасным чальцом міжнароднай супольнасці.
Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў яшчэ раз пацвярджае свае ранейшыя патрабаванні правядзення новых выбараў Прэзідэнта краіны, вызвалення ўсіх палітзняволеных і спынення гвалту сілавых структураў над сваім народам.
1 кастрычніка 2020 г.
STATEMENT
of the Council of the Union of Belarusan Writers
On September 28th, it became known that the member of the Presidium of the Coordination Council, Nobel prize winner, writer Svetlana Alexievich left Belarus in order to undertake pre-planned earlier treatments and to work on her new book in Germany. The Belarusan state-run mass media and, first of all, television used this occasion to once again blacken the good name of the internationally known writer and to sneer at her compelled departure. In particular, they expressed their opinion that, quote: "now the oppositionists may have one more union of writers abroad".
We consider it necessary to inform those who have forgotten or pretend that they do not know: there is no need. Svetlana Alexievich is an active member of the Council of our Union of Belarusan Writers; for 26 years, from the very first day when Alexander Lukashenko seized power, the UBW has been defending consistently the Belarusan people’s rights to have their own state language, culture, and literature, for which it suffered brutal prosecutions. The Union of Belarusan Writers was deprived of its own premises – the Writer’s House in the center of Minsk - and of its basic literary editions. For this very reason, for many years, the Union of Belarusan Writers has been working in our native land practically in the conditions of "internal emigration".
Let's remind them that our Union was founded in 1934 by the classics of Belarusan literature Janka Kupala and Jakub Kolas, and others. Despite the creation in 2006 of the loyal to the authorities Union of Writers of Belarus, all the People’s Writers of Belarus, as well as the most well-known and popular Belarusan writers, including - we shall underline it once again - Svetlana Alexievich, have been members of our Union on principle.
After the presidential election this year, the Council of the Union of Belarusan Writers was one of the first ones who already in the morning on August 10th declared that it demanded from the authorities to stop the violence, to free all the political prisoners, to have Lukashenko resigned, and to carry out a fair and transparent presidential election with a new structure of the Central Election Committee and with the participation of international observers. The events that have followed, the mass rallies and manifestations of protest, which have been taking place all across Belarus already for more than 50 days and which, only in Minsk, gather from 100,000 to 300,000 protesters, as well as the authorities’ brutalities against peaceful people, their unlawful arrests and trials against innocent citizens, the blocking of the Internet and information web-sites, unmotivated arrests of more than 15 000 citizens of Belarus, have only confirmed the justness of the UBW’s demands.
The Council of the Union of Belarusan Writers expresses its support to the Coordination Council, and personally to Svetlana Alexievich, and recognizes the Coordination Council as the plenipotentiary of Belarusan people, which can carry out negotiations anent the future of our country.
The Council of the Union of Belarusan Writers addresses to the heads of the neighboring countries - Latvia, Lithuania, Poland, Russia, and Ukraine – with an appeal not to be passive onlookers who just watch what is occurring in our country, but to take active measures to compel the Belarusan authorities to have a dialogue with the Belarusan people and their representative – the Presidium of the Coordination Council. Only democratic sovereign Republic of Belarus can be a full-fledged member of the international community.
We think that the continuation of the policy of “non-interference in the internal affairs of the country” leads to the destruction of the connections built during many years and to the deterioration of the economic, social, and political situation not only in Belarus, but also in the neighboring countries because the interdependence of economies in today's world is as strong as never before.
The Council of the Union of Belarusan Writers confirms once again its demands to carry out a new presidential election in Belarus, to release all the political prisoners, and to stop the atrocities enacted by power structures against the Belarusan people.
01 October 2020
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"