be
mp3

Адкуль наш род

Арлоў Уладзімер

Аўдыёкніга для кожнай беларускай сям’і Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Днямі пабачыла сьвет пятае выданне – гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе складаюць займальныя і пазнавальныя апавяданні, у якіх нашая гісторыя падаецца праз лёсы знакамітых продкаў. Сярод герояў Арлова – князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, "бацькі" Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы... Падкрэсліваючы выключную ролю, якую ў нашай гісторыі з першых яе стагоддзяў адыгрываюць жанчыны, Уладзімір Арлоў апавядае пра княгіню Рагнеду, асветніцу Еўфрасінню, удзельніцу вызвольнага паўстання 1831 года Эмілію Плятэр, паэтэсу Цётку... Храналагічныя межы 30 раздзелаў кнігі – ад з’яўлення на сучаснай тэрыторыі Беларусі першых людзей да абвяшчэння незалежнасці БНР. "Адкуль наш род" – першая беларуская аўдыёкніга, якую начытаў сам аўтар. Але адметнай яе робіць не толькі гэта. У гэтым выпадку мы маем справу не проста з аўдыёкнігай, але з мультымедыйным праектам. "Адкуль наш род" можна як слухаць, так і чытаць. Кніга мае багатае гукавое афармленне і аздобленая малюнкамі вядомага мастака Віктара Сташчанюка.

:
::
02:06
19:47
15:14
13:06
19:43
15:30
12:28
08:09
14:50
16:34
08:45
12:45
17:26
02:54:01
14:30
11:33
12:35
14:57
08:38
13:50
11:25
09:49
12:27
17:18
12:03
15:04
11:43
14:59
15:08
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
Выдаўцы і выдавецтвы: ІП Алесь Калоша
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавец: ІП Алесь Калоша
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Audiobook
  • Copyright: © 2008 by Арлоў Уладзімер, ІП Алесь Калоша
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org