- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыехаўшы у вёску, я пайшоў у госці да былога аднакласніка. Мы селі на лавачцы ў двары. Быў вечар позняга лета, ціхі, стомлены… Калі б я быў мастаком і захацеў намаляваць гэты вечар, дык пакарыстаўся б толькі трыма фарбамі: сіняй, жоўтай і трохі шэрай. Сіні туман, жоўтая пожня і шэраватае сутонне… Такімі вечарамі чамусьці з асаблівым нецярпеннем чакаеш ночы, цемры, маладых галасоў ў канцы вуліцы, дзявочага смеху, лёгкіх крокаў; здаецца, што ты і не жыў яшчэ, што ўсё ў цябе наперадзе, што і цябе нехта ўсё яшчэ помніць і чакае… (фрагмент)