be
epub

Адным ранкам у “Беларускай хатцы”

Каралёў Павел
Нарыс-дапушчэнне пра ад’езд Багдановіча ў Ялту

Таго ранку ў “Беларускую хатку” на Захар’еўскай вуліцы малады чалавек завітаў зусім рана. Дзверы надзіва аказаліся адкрытымі. Няпэўным крокам ён зайшоў у пакой. Спыніўся, каб агледзецца ў новым памяшканні, і пасля невялікай паўзы прайшоў у сталовую залу на першым паверсе. Ён паспеў акурат да сняданку. І хоць снеданне прызначалася толькі для сваіх (гэта абеды можна было атрымаць любому за невялікую плату), але цяпер госць больш упэўнена пачуваўся і прысеў на адно з крэслаў. Час ад часу выглядвала і дзівілася на ранняга наведвальніка кухарка, якая жыла тут жа. “Ці мала каго з беларускіх дзеячоў занясе сюды. Усіх ужо і ў твар не прыпомніш... – думала пані Эмілія. – Праўдзіва жартаваў колішні рэдактар “Нашай Нівы” Уласаў, – узгадала раптам яна: Не змяшчаюцца ўжо свядомыя беларусы на адной канапцэ”. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2022 by Павел Каралёў; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Каралёў Павел, Адным ранкам у “Беларускай хатцы”. Нарыс-дапушчэнне пра ад’езд Багдановіча ў Ялту; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 93-97
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org