be
epub

«Адзін летні дзень»

Федарэнка Андрэй
Апавяданне

Мне — трынаццаць гадоў, і я вяртаюся з лесу з поўнай сеткаю грыбоў. Іду пожняю, паўз могілкі, і доўгім аблупленым дубцом ніжу наперадзе, разбіваю бліскучую расу і мокрае белае павуцінне. Следам зморана цягнецца рабенькі шчанюк, сам сабе ціхенька скуголіць, але варта мне нагнуцца, каб пагладзіць яго, пішчыць і адбягае. Нават бурчыць. Ён злы на мяне: вядома, я яшчэ ў прыцемках успароў яго, маленькага, з цёплага сена ў хляве, пасля ў лесе нацкаваў яго на вожыка, аб якога ён пакалоў і лапы, і нос, а цяпер пужаю свістам дубца. Да ўсяго, ён галодны. Наперадзе — вёска, а за могілкамі, трошкі ўлева, поўна дач. Нехта грукае там малатком, а рэха адгукаецца і за спіною, у лесе, і наперадзе, у вёсцы, — адбіваецца ад нечае хаты. Дачы фігурыстымі церамамі раскінуліся па ўсім полі за могілкамі, пад самы лес, прыголса пабліскваюць на сонцы сваімі рознаколернымі акенцамі, а здалёк гэты відарыс нагадвае святочкы гарадскі парк з рознымі каруселямі, будачкамі-атракцыёнамі, чортавым колам і пабітым аўтобусам-цірам. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Дата выхаду: 2013
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Федарэнка Андрэй, Вёска. Аповесці, апавяданні, — Мінск: Беларусь, 2013. — 352 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org