- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Адзін з першых» – кніга памяці Зьміцера Кісяля (1963–2005), аднаго з лідэраў беларускага Адраджэньня ў Гародні. Зьміцер Кісель – аўтар легендарнай “Рэанімовы”, адзін з заснавальнікаў у Гародні Беларускага Народнага Фронту, рухавік адраджэння Грамады, журналіст “Пагоні” і беластоцкай “Нівы”, палітык ды грамадскі дзеяч. Кніга памяці пабачыла свет намаганнямі Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Янкі Траццяка, Яўгена Вапы і рэдакцыі тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва», а таксама Цэнтра гарадскога жыцця Гародні.